У рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка ў купалаўскай ВНУ 17-18 сакавіка 2016 года пройдзе другі этап навукова-практычнага семінара «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
Праграма мерапрыемства
Час | Мерапрыемства |
17 сакавіка 2016 года (пятніца) |
11.00 | Адкрыццё сустрэчы. Знаёмства ўдзельнікаў семінара. |
11.30 | Прэзентацыя дзейнасці студэнцкіх навуковых супольнасцяў (ГрДУ імя Янкі Купалы). Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў факультэта псіхалогіі. |
12.30 | Прэзентацыя дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка «Усвядомленае бацькоўства як умова псіхалагічнага здароўя сям'і». Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці. |
14.00 | Абед. |
15.00-16.20 | Псіхалагічная майстэрня «Псіхалагічны тэатр як метад развіцця псіхалагічнай культуры суб'ектаў адукацыйнага працэсу». Праводзяць студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка. |
18.00 | Культурная праграма. |
18 сакавіка 2016 года (субота) |
11.00-13.00 | Круглы стол «Актуальныя праблемы валанцёрскага руху студэнтаў». Прэзентацыя валанцёрскай дзейнасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. |
13.00 | Падвядзенне вынікаў сустрэчы. Абмен ўражаннямі. |
Кантакты
Адрас: г. Гродна, БЛК, 21 (факультэт псіхалогіі)
Тэл.: +375 (29) 789-20-67 (намеснік дэкана факультэта псіхалогіі па навуковай рабоце Ганна Віктараўна Ракіцкая), 8 (0152) 43-45-41 (метадыст факультэта па навуковай рабоце Таццяна Андрэеўна Цюфанава)
Web: http://psf.grsu.by