Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь запрашае купалаўцаў узяць удзел у Летняй школе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, якая пройдзе з 27 мая па 7 чэрвеня 2024 года ў Мінску.
Праграма Летняй школы САІУ прадугледжвае міждысцыплінарны і праблемна-арыентаваны падыход, у рамках якога выкарыстоўваюцца такія формы навучання, як лекцыі, сітуацыйныя гульні, групавыя абмеркаванні па пэўных тэмах, звязаных з інтэлектуальнай уласнасцю, дыскусійныя форумы і аналіз сітуацый з рэальнага жыцця. Запрошаныя эксперты асветляць пытанні: міжнародныя і рэгіянальныя патэнтныя сістэмы, таварныя знакі і Інтэрнэт, творчыя галіны і ІС, ліцэнзаванне аўтарскіх правоў, абарона правоў ІС, кіраванне і ацэнка ІС.
Для падачы заяўкі на ўдзел у Летняй школе САІУ неабходна зарэгістравацца на сайце Акадэміі САІУ па спасылцы.
Па выніках навучання ў Летняй школе САІУ ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору, які пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыяліста.
Папярэдні праект праграмы Летняй школы САІУ і даведачная інфармацыя прыкладаюцца.