У навучальным корпусе па вуліцы Дзяржынскага, 28 прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для будучых абітурыентаў творчых спецыяльнасцяў факультэта мастацтваў і дызайну.
Больш за 150 абітурыентаў і іх бацькоў прыбылі з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і Гродна. Падчас мерапрыемства госці атрымалі падрабязную інфармацыю аб магчымасці паступлення і навучання, спецыяльнасцях, умовах засялення і пражывання ў інтэрнатах і многае іншае.
Будучыя абітурыенты змаглі атрымаць таксама індывідуальную кансультацыю па ўступным выпрабаванні "Творчасць" у выкладчыкаў кафедры дызайну. Прадстаўнікі кафедры падрабязна расказалі аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да работ. Таксама была прадстаўлена інфармацыя аб кароткатэрміновых курсах перад уступнай кампаніяй, дзе абітурыенты маюць магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі па малюнку. Для школьнікаў і іх бацькоў правялі экскурсію па навучальных карпусах факультэта мастацтваў і дызайну.