Студэнтам 1-3 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія (нямецкая)" былі ўручаны сертыфікаты, якія сведчаць аб заканчэнні міжнароднай анлайн-школы будучага настаўніка нямецкай мовы "Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове". Асваенне інавацыйных тэхналогій будзе садзейнічаць паспяховай рабоце ў будучай педагагічнай дзейнасці.
Анлайн-школа была арганізавана па ініцыятыве загадчыка кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Надзеі Уласюк і загадчыка кафедры нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.У. Ламаносава Марыі Сакаловай. Цягам месяца расійскія і беларускія выкладчыкі знаёмілі студэнтаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій у навучанні нямецкай мове.
Прадстаўленыя ў ходзе семінараў інавацыйныя тэхналогіі аблягчаюць вывучэнне мовы, павышаюць матывацыю, фарміруюць і развіваюць кампетэнцыю ўсіх удзельнікаў, актывуюць абмен вопытам і ведамі. На занятках студэнты азнаёміліся з папулярнымі рэсурсамі, анлайн-платформамі і тэхналагічнымі інструментамі, вучыліся ствараць інтэрактыўныя заданні да відэаматэрыялаў, складалі вэб-квесты і анлайн-віктарыны, даведаліся пра розныя віды зваротнай сувязі і тэхналогіі сторытэлінга.