2 і 3 красавіка кафедра замежных моў філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры ўдзеле кафедры замежных моў Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі праводзіць адукацыйную віктарыну на англійскай мове.
Студэнты дзвюх ВНУ-партнёраў аб'ядналіся ў анлайн прасторы, каб распрацаваць займальную віктарыну, прысвечаную Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Пытанні віктарыны датычацца гісторыі, культуры, традыцый і дасягненняў абедзвюх краін і дазваляюць удзельнікам паглыбіць свае веды аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж брацкімі народамі.
Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта выканаць заданні, перайшоўшы па спасылцы.
Віктарына мае асветніцкі і выхаваўчы характар. Арыентыровачны час выканання - да 15 хвілін.
Праверце свае веды разам з намі!