У выніку паспяховай абароны бізнес-праектаў новымі рэзідэнтамі Навукова-тэхналагічнага парку Купалаўскага ўніверсітэта сталі: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіндом лагістык», індывідуальныя прадпрымальнікі Ганна Хаменя і Міхаіл Афанасенка.
ТАА «Кінд лагістык» спецыялізуецца на комплексным аналізе бізнес-працэсаў у сферы лагістыкі і распрацоўцы транспартных схем для кожнага кліента.
Асноўная сфера прафесійнай дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Хаменя - прадастаўленне комплексных паслуг, звязаных з падтрымкай псіхалагічнага здароўя розных груп насельніцтва, у тым ліку на аснове сучасных тэхналогій псіхалагічнай, дыягнастычнай і адукацыйнай дзейнасці.
Трэці рэзідэнт, індывідуальны прадпрымальнік Міхаіл Афанасенка, займаецца вытворчасцю інавацыйных заатавараў для хатніх жывёл пад уласнай гандлёвай маркай "4ЛАПЫ".
Цырымонія падпісання дагавораў на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці з новымі рэзідэнтамі адбылася 7 мая. У ёй прынялі ўдзел дырэктар Навукова-тэхналагічнага парка Аляксандр Васілевіч, прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун і член экспертнай рады Навукова-тэхналагічнага парка Андрэй Герман.
Даведачна: статус Навукова-тэхналагічнага парка быў прысвоены рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Навучальна-навукова-вытворчы цэнтр "Тэхналаб"", зацверджанаму Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, у ліпені 2017 года. Статус рэзідэнта парка дае прадпрыемству шырокія магчымасці для рэалізацыі і пашырэння сферы інавацыйнай дзейнасці, якая падтрымліваецца адпаведнымі льготамі і прэферэнцыямі, якія дае гэты статус.