Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічае з Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытутам. Сённяшняя сустрэча задала новыя вектары ўзаемадзеяння.
Бакі пераважна абмяркоўвалі абмен вопытам у галіне дадатковай прафесійнай адукацыі, а таксама сумесныя навуковыя мерапрыемствы з мэтай стварэння высокатэхналагічнай прадукцыі. Удзельнікі сустрэчы выказалі меркаванне аб тым, што гэта сустрэча – гэта падзея, якая, безумоўна, узаемна адпавядае інтарэсам бакоў.
Дырэктар Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Буць прэзентаваў вопыт і патэнцыял каледжа. У сваю чаргу прадстаўнікі Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута расказалі аб вопыце работы сярэднеспецыяльных навучальных устаноў у структуры інстытута. Таксама абмяркоўваліся ўдзел у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, развіццё акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў для праходжання стажыровак, павышэння кваліфікацыі і чытання лекцый, уключанае навучанне студэнтаў па спецыяльнасці, праектаванне і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм па спецыяльнасцях бакалаўрыяту і магістратуры, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.
Важнай часткай абмеркавання стала і далейшая арганізацыя сумеснай працы на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў прадпрыемстваў хімічнай галіны Рэспублікі Узбекістан.