У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму купалаўскага ўніверсітэта наведаў загадчык кафедры літоўскай гісторыі, дырэктар праектна-інавацыйнага аддзела Літоўскага ўніверсітэта адукацыйных навук, прафесар Робертас Юргайціс.
Госць прачытаў лекцыі для студэнтаў спецыяльнасці «Гісторыя» і пагутарыў з удзельнікамі навукова-даследчага гуртка «НІКА». Падчас сустрэчы літоўскі гісторык распавёў пра сучасныя тэндэнцыі развіцця літоўскай гістарыяграфіі і пазначыў магчымыя напрамкі супрацоўніцтва гродзенскіх і вільнюскіх студэнтаў-гісторыкаў. Плануецца сумесны ўдзел юнакоў у навуковых канферэнцыях і публікацыя артыкулаў у зборніках.
У рамках візіту прафесар Робертас Юргайціс сустрэўся з першым прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка, дэканам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандрам Нечухрыным і загадчыкамі кафедраў факультэта. Бакі абмеркавалі пытанні навучання і акадэмічнага абмену студэнтаў і магістрантаў, акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў і выкладчыкаў, казалі аб правядзенні магчымых навуковых даследаванняў.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.