У рамках візіту ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дырэктар Інстытута Псіхалогіі Універсітэта Мікаласа Рамэрыса, доктар псіхалогіі, дацэнт Антанас Валанцінас сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта псіхалогіі.
Госць правёў для купалаўцаў навучальныя заняткі па дысцыпліне «Псіхалогія сацыяльнага пазнання», а таксама кансультацыі па пытаннях арганізацыі акадэмічнага абмену студэнтамі спецыяльнасці «Псіхалогія» і магістрантамі спецыяльнасцяў «Сацыяльная псіхалогія» і «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя».
Акрамя таго, адбыўся круглы стол «Актуальныя праблемы псіхалагічнай навукі ў еўрапейскім кантэксце». Тут Антанас Валанцінас казаў таксама аб універсітэце Міколаса Рамэрыса, размешчаным у Вільні.
–Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў у Літве, дзе ў цяперашні час навучаецца звыш 10 000 студэнтаў з 38 краін свету, - адзначыў госць. Затым распавёў аб развіцці сучаснай літоўскай псіхалогіі, пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з асаблівасцямі выкладання псіхалогіі ў Інстытуце псіхалогіі на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі і спецыфікай арганізацыі працы псіхолага ў сучаснай Літве.
Падчас круглага стала прадстаўнікі факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта і дырэктар Інстытута Псіхалогіі Універсітэта Мікаласа Рамэрыса, доктар псіхалогіі, дацэнт Антанас Валанцінас абмеркавалі магчымасці далейшага плённага супрацоўніцтва ў рамках навукова-даследчай дзейнасці і акадэмічнай мабільнасці студэнтаў.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.