Зала барацьбы па вуліцы Урублеўскага ў чарговы раз прымала Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Спаборніцтвы сабралі наймацнейшых змагароў Беларусі, Расіі і Катара. У ліку удзельнікаў - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Найбольш паспяхова на цяперашнім турніры выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры. Пераможныя першыя месцы ў Яраслава Кардаша і Сяргея Маляўскага. Апошні ж заваяваў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, які адбудзецца ў Сербіі.
Другімі на спаборніцтвах сталі таксама студэнты факультэта фізічнай культуры Андрэй Салавей, Марад Гусейнаў і Максім Пашкоў.
- Поприветствовал участников турнира заведующий кафедрой физического воспитания и спорта факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Вячеслав Максимович.
- Победу в турнире одержал студент факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Ярослав Кардаш (на фото справа)
- Второе место у студента факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Марада Гусейнова (на фото слева)