Арганізавалі экскурсію куратар групы, дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Янчурэвіч і дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Загідулін.
– Студэнты пазнаёміліся з разнастайнасцю флоры і фауны заказніка, рэдкімі відамі, якія ахоўваюцца, ахоўным рэжымам заказніка, наведалі месца, дзе жывуць зубры каля вёскі Стрыеўка, - расказаў Аляксандр Мікалаевіч. - Экскурсію на экалагічнай сцежцы заказніка правялі студэнткі 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Жыган і Кацярына Шулейка, якія выконваюць даследаванні ў рамках навуковай працы на дадзенай тэрыторыі.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.