Аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі былі прысвечаны нестандартным падыходам рашэння задач па матэматыцы і разлічаны на 6 аўдыторных гадзін. У працы заняткаў прыняў удзел 51 педагог са школ і гімназій г. Іванава і г. Кобрын Брэсцкай вобласці.
Праводзілі аўтарскія курсы дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы Юрый Раманоўскі і загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова.
Так, Юрый Яцэнтавіч прапанаваў педагогам уласную методыку вывучэння досыць складаных тэм школьнага курса матэматыкі «Тэкставыя задачы» і «Ураўненні і няроўнасці». У сваю чаргу Ірына Аляксандраўна пазнаёміла педагогаў з аўтарскай методыкай выкладання тым «Задачы спецыфічнай тэматыкі на факультатывах па падрыхтоўцы да алімпіяд» і «Рашэнне ўраўненняў у цэлых лічбах», разабрала праблемныя моманты ў выкладанні тэмы «Лагічныя задачы на факультатывах па падрыхтоўцы да алімпіяд» і «Функцыянальны падыход пры рашэнні ўраўненняў і няроўнасцей».
– Пасля заканчэння курсаў слухачы атрымалі даведкі аб навучанні, а таксама доступ да аўтарскіх вучэбных матэрыялаў з дапамогай хмарных тэхналогій, - дадала Ірына Карлюкова. - Настаўнікі станоўча адгукнуліся аб нашых курсах, і мы прынялі рашэнне рэгулярна праводзіць такія выязныя заняткі для педагогаў Брэсцкай вобласці.
Таксама прадстаўнікі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пазнаёмілі настаўнікаў Іванаўскага і Кобрынскага раёнаў з магчымасцямі атрымання адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Варта адзначыць, што ўпершыню выязныя аўтарскія курсы для настаўнікаў матэматыкі былі праведзены ў лютым 2016 года.
- Заведующий кафедрой современных технологий довузовского образования факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы И.А. Корлюкова провела авторские курсы для учителей математики в Брестской области
- Декан факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Я. Романовский проводит авторские курсы для учителей метаматематики в Брестской области
- Декан факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Я. Романовский предложил педагогам собственную методику изучения достаточно сложных тем школьного курса математики «Текстовые задачи» и «Уравнения и неравенства»
- Представители факультета довузовской подготовки во время курсов познакомили учителей Ивановского и Кобринского районов с возможностями получения образования в ГрГУ имени Янки Купалы