Візіт чэшскай дэлегацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адбыўся 4 кастрычніка 2016 года. Асноўная мэта сустрэчы – наладзіць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў вобласці навуковых даследаванняў.
Прадстаўляючы Сярэднечэшскі край, госці адзначылі, што гэты рэгіён з'яўляецца адным з паспяховых у эканамічнай сферы і прывабным для інвестыцый. У цяперашні час у рэгіёне актыўна развіваюць і падтрымліваюць тры сферы – аўтамабільную, машынабудавання і хімічную. Акрамя таго, у Сярэднечэшскім краі не першы год працуе інавацыйны цэнтр, дзейнасць якга накіравана на развіццё ўзаемадзеяння акадэмічнай навукі з прадпрыемствамі і бізнэс-ссупольнасцю рэгіёна. Супрацоўнікі цэнтра і ВНУ здзяйсняюць шэраг праектаў сумесна з арганізацыямі Кітая, Мексікі, Германіі, Аўстрыі і Ізраіля.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і ВНВЦ «Технолаб» прадставілі інавацыйныя распрацоўкі і праекты, аўтарства якія прыналежыць вучоным універсітэта.
– Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» займаецца распрацоўкай вучэбнага лабараторнага абсталявання для школ і ўніверсітэтаў не толькі Беларусі, але і Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Манголіі, Азербайджана. Усё нашае абсталяванне адпавядае еўрапейскаму ўзроўню якасці, – адзначыў дырэктар «Технолаб» Аляксандр Яўгеньевіч Васілевіч. – Таксама ў сферу нашай дзейнасці ўваходзіць распрацоўка тэхналогій для будаўнічай вобласці. Так, напрыклад, нашыя навукоўцы стварылі асобую тэхналогію бяспечнага разбурэння бетонных і каменных канструкцый метадам электрагідраўлічнага ўдара.
Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман расказаў пра тое, што факультэт рэалізуе больш за 60 праектаў. Асноўныя напрамкі дзейнасці – сродкі аўтаматызацыі, электроніка, спектраскапія, распрацоўка сістэм спецыяльнага прызначэння, метадаў дыягностыкі аб'ектаў і сістэм, лазерныя тэхналогіі.
Загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў і дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Яўгеній Вітальевіч Аўчыннікаў папанавалі гасцям узаемадзеянне ў вобласці горнай вытоврчасці, распрацоўкі абсталявання для медыцынскіх мэтаў, а таксама ў сферы металаапрацоўкі і пераапрацоўкі драўніны.
– Нашы чэшскія калегі, уступіўшы ў Свабодную эканамічную зону, могуць мець прэферэнцыі ў арганізацыі бізнэсу і наладжванні больш трывалага ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі і арганізацыямі Гродзеншчыны, – падкрэсліў загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання А.С. Варанцоў.
У канцы візіту чэшская дэлегацыя прапанавала абмеркаваць работу над сумесным праектам з прыцягненнем інвестыцый Еўрапейскага саюза, а таксама дэтальна разглядзела разам з вучонымі ГрДУ імя Янкі Купалы магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння.
- Чешская делегация посетила ГрГУ имени Янки Купалы
- Во встрече приняли участие представители физико-технического факультета и факультета инновационных технологий машиностроения ГрГУ имени Янки Купалы
- Представляя Среднечешский край, гости отметили, что этот регион является одним из успешных в экономической сфере и привлекательным для инвестиций
- Во встрече также приняли участие проректор по научной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.Г. Барсуков и проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых
- Во время визита чешская делегация предложила представителям ГрГУ имени Янки Купалы обсудить работу над совместным проектом с привлечением инвестиций Европейского союза
- Во время визита чешская делегация предложила представителям ГрГУ имени Янки Купалы обсудить работу над совместным проектом с привлечением инвестиций Европейского союза
- Директор УНПЦ «Технолаб» А.Е. Василевич рассказал о деятельности учебно-научно-производственного центра
- Заведующий кафедрой материаловедения и ресурсосберегающих технологий факультета инновационных технологий машиностроения ГрГУ имени Янки Купалы А.С. Воронцов предложил совместно разрабатывать оборудования для медицинских целей
- Декан физико-технического факультета ГрГУ имени Янки Купалы А.Е. Герман рассказал о том, что факультет реализует более 60 проектов
- Представители ГрГУ имени Янки Купалы и деловых кругов Среднечешского края