Сабраліся выпускнікі ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе іх павіталі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько і дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца.
Выпускнікі ўспомнілі свае нялёгкія, але вельмі цікавыя і вясёлыя студэнцкія гады: вучоба, паходы ў кіно, экскурсіі, студэнцкія капуснікі, жыццё ў інтэрнаце.
Намеснік дэкана факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Алена Мікалаеўна Лапкоўская для гасцей арганізавала экскурсію ў Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама яны наведалі аўдыторыю імя Д.С. Маркоўскага і дом-музей Элізы Ажэшкі.
Пазней выпускнікоў сустрэлі студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта: купалаўцы падрыхтавалі для юбіляраў насычаную канцэртную праграму.
У канцы сустрэчы выпускнікі выступілі са словам у адказ і распавялі пра сваю шматгадовую педагагічную і грамадскую дзейнасць, аб адданасці абранай прафесіі - настаўнік пачатковых класаў. Студэнты з вуснаў гасцей неаднаразова чулі словы ўдзячнасці Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы і Рэспубліцы Беларусь.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.