Майстар-класы праходзілі сёння, 28 верасня 2016 года, у рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара і былі накіраваны на падрыхтоўку і развіццё спецыялістаў з высокім узроўнем грамадзянскасці, культуры, здольных ствараць новыя веды ў сферы прафесійнай дзейнасці, распрацоўваць і ўкараняць інавацыйныя адукацыйныя праграмы і тэхналогіі.
- Майстар-класы былі арганізаваны ў нашым універсітэце напярэдадні Дня настаўніка на пяці факультэтах па такіх вучэбных прадметах як руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, замежная мова (нямецкая), фізіка, біялогія, гісторыя. Таксама прайшоў майстар-клас для студэнтаў педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Заняткі правялі лепшыя педагогі вобласці - настаўнікі-метадысты, якія з'яўляюцца пераможцамі розных этапаў Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» і членамі Рэспубліканскага клуба «Хрустальный журавль», - адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Яцэкаўна Калацэй.
Педагогі сямі школ вобласці прадэманстравалі студэнтам выпускных курсаў - будучым настаўнікам - сучасны ўрок: пазнавальны, цікавы, творчы, інавацыйны, якi прымушае думаць і які спрыяе стварэнню вучнямі ўласнага адукацыйнага прадукту.
Майстар-класы ўключалі таксама рэфлексію: студэнты падзяліліся сваімі чаканнямі, распавялі пра тое, як падчас сустрэчы рэалізаваліся іх асабістыя мэты, з чым новым яны пазнаёміліся, які прафесійны вопыт атрымалі. Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы падзяліліся сваімі інавацыйнымі напрацоўкамі, якія паспяхова ўкараняюць у адукацыйны працэс.
- Сёння ў купалаўскім універсітэце робіцца многае па ўкараненні інавацый у адукацыйны працэс. Створаны электронны навукова-метадычны часопіс «Университет образовательных инноваций», які стане пляцоўкай для абмеркавання навукоўцамі, выкладчыкамі, студэнтамі, педагогамі найбольш актуальных праблем у сферы адукацыйных інавацый, - дадала Марына Яцэкаўна. - Папулярнымі ў акадэмічным асяроддзі сталі майстар-класы. Выкладчыкі шырока выкарыстоўваюць новыя формы правядзення заняткаў - вэбінары і дыстанцыйнае навучанне.
Нагадаем, што ў чэрвені 2016 года ў Гродзенскай вобласці быў створаны адукацыйны кластар пры ўдзеле Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У рамках кластара прадугледжана узаемавыгаднае супрацоўніцтва па падрыхтоўцы высокапрафесійных, запатрабаваных на рынку працы педагогаў.
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы побывали на мастер-классах, которые для них провели учителя-методисты Гродненщины
- Купаловцы на мастер-классах поделились своими ожиданиями от занятий
- Среди участников мастер-классов – преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы
- Учителя-методисты Гродненщины провели мастер-классы для студентов и преподавателей ГрГУ имени Янки Купалы
- Купаловцы на мастер-классах говорили о том, как во время встречи реализовались их личные цели, с чем новым они познакомились и какой профессиональный опыт получили