Сёння, 27 верасня 2016 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаліся спаборніцтвы па міні-футболе. Каманды студэнтаў 13 факультэтаў на працягу двух тыдняў будуць змагацца за права называцца пераможцам.
Павітаў каманды загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры, заслужаны трэнер СССР і БССР Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч. У адрас купалаўцаў Вячаслаў Аляксандравіч накіраваў пажаданні сумленнай і бескампраміснай барацьбы за першае месца, поспеху і здароўя.
Сёння на футбольныя палі выйдуць каманды дзесяці факультэтаў.
Юрыдычны факультэт згуляе з філалагічным, ваенны - з факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, факультэт псіхалогіі - з факультэтам эканомікі і кіравання, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - з інжынерна-будаўнічым факультэтам, а факультэт біялогіі і экалогіі - з факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму.
З раскладам гульняў каманд можна азнаёмицца па спасылцы.
Запрашаем купалаўцаў на футбольныя палі хварэць за свае каманды!
- В ГрГУ имени Янки Купалы стартовали соревнования по мини-футболу среди студентов
- В соревнованиях примут участие 13 команд факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- Поприветствовал команды заведующий кафедрой физического воспитания и спорта факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы, заслуженный тренер СССР и БССР В.А. Максимович
- Сегодня на футбольные поля выйдут команды десяти факультетов