На галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў традыцыйны конкурс талентаў студэнтаў-першакурснікаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Праграма вечара ўключала вакальныя і танцавальныя нумары, гумарыстычныя выступы, меладэкламацыю, міні тэатральныя пастаноўкі.
Журы конкурсу адзначыла самых яркіх і таленавітых купалаўцаў. Пераможцамі ў намінацыях сталі Анастасія Дзірша, Анастасія Галанцова, Вікторыя Бурч, Уладзіслаў Арцукевіч, Наталля Варнель, танцавальны флэшмоб спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя», тэатральная пастаноўка «Адзін дзень з жыцця студэнта» спецыяльнасці «Гісторыя», тэатральная пастаноўка «Усё пачынаецца з КВЗ» спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».
– Усе студэнты выступілі годна. Спадзяемся, што ў далейшым яны прымуць удзел у традыцыйным конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater - любоў з першага курса - 2016», - распавялі арганізатары конкурсу.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.