Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа.