Урачыстае шэсце, парад і салют - праграма Дня Перамогі ў Гродне. Давайце разам адзначым Дзень Перамогі з размахам і павагай да подзвігу нашых продкаў!
Маштабнае свята ў горадзе пачнецца з самай раніцы з акцыі "Беларусь памятае", прадстаўнікі грамадскасці ўскладуць вянкі і кветкі да брацкай магілы ў парку Жылібера. Па вуліцы Сацыялістычнай на Дзяржынскага стройнай калонай пройдуць праўнукі пераможцаў, а на плошчы Тызенгаўза гродзенцаў чакае пляц-канцэрт курсантаў.
На плошчы Леніна адбудзецца мітынг, а потым тут на працягу ўсяго дня будзе праходзіць канцэрт, дзе будуць працаваць гастра-павільёны.
У парку Жылібера разгорнуцца тэматычныя пляцоўкі, у Швейцарскай даліне з ваеннай рэканструкцыяй выступяць вайскоўцы войскаў гродзенскага гарнізона, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам. У парку будзе прадстаўлена і тэматычная пляцоўка Купалаўскага ўніверсітэта – ваенны кінатэатр пад адкрытым небам.
На Савецкай плошчы ўвечары чакаецца вялікі канцэрт гурта "Любэ", пасля чаго ў 22 гадзіны ў неба запусцяць маляўнічы феерверк.