Конкурс аб'яднаў 27 маладых выступоўцаў з розных куткоў Беларусі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Сярод удзельнікаў - студэнткі 4 курса факультэта спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Паліна Ганчарук і Дар'я Паспелава.
Канкурсанты спаборнічалі ва ўменнях выкладаць свае думкі, правільна аргументаваць, пераконваць, аспрэчваць і даказваць свой пункт гледжання на замежных мовах. Дар'я і Паліна абаранялі свае працы на англійскай мове.
Падчас першага тура дзяўчыны выступалі з падрыхтаванай прамовай. Дар'я распавяла пра тое, як быць шчаслівым, а Паліна пра найбольш запатрабаваных мовах.
У другім туры праходзілі дэбаты. Кожны з удзельнікаў павінен быў прадставіць і выразна, лагічна аргументаваць свой пункт гледжання ў антанімічнай пары. Так, Паліна абараняла пазіцыю «Праца», а яе супернік «Забавы». Дар'я адстойвала пункт гледжання «Супрацоўніцтва», яе апанент - «Саперніцтва».
Трэці этап стаў завяршальным у спаборніцтве, дзе ўдзельнікам прапанавалі імправізацыю па тэме, абранай у выніку лёсавання. Паліна тлумачыла жыхару Сахары, што такое снег, а Дар'я казала пра тое, што такое здабытак краіны.
Усе ўдзельнікі, на думку арганізатараў, паказалі сваё аратарскае майстэрства і свабоднае валоданне замежнымі мовамі. А канкурсанткі ад купалаўскага ўніверсітэта былі адзначаны пахвальнымі лістамі і сертыфікатамі.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.