Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі ў Мінску з 1 па 3 лістапада. За першыя і прызавыя месцы змагаліся больш за 100 спартсменаў з 14 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнікі ўздымалі штангу ў васьмі вагавых катэгорыях.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы паспяхова выступіла на ўніверсіядзе і паказала годныя вынікі. Так, у асабістым заліку ў вагавай катэгорыі 77 кг лепшым стаў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Вадзім Ліхарад. Другое месца ў вагавай катэгорыі 85 кг заняў выпускнік факультэта фізічнай культуры Арцём Цімербаеў, у вагавай катэгорыі 105 кг - першакурснік факультэта Канстанцін Куроўскі.
Перамогі купалаўцаў дазволілі камандзе Гродзенскага ўніверсітэта заняць прызавое трэцяе месца. У склад зборнай таксама ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры Арцём Гулецкі, Яўгеній Зубрык, Уладзіслаў Сакалінскі, Сяргей Родзевіч і студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Гарбін. Трэніруе спартсменаў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Сяргей Кесель.
- Второе место весовой категории 105 кг занял первокурсник факультета Константин Куровский
- В личном зачете в весовой категории 77 кг лучшим стал студент 2 курса факультета физической культуры Вадим Лихорад (слева), второе место в весовой категории 85 кг занял выпускник факультета истории, коммуникации и туризма Артем Тимербаев (справа)
- Команда ГрГУ имени Янки Купалы на Республиканской универсиаде – 2017 по тяжелой атлетике вместе с тренером