Факультэт псіхалогіі Гродзенскага ўніверсітэта ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» наведаў доктар псіхалагічных навук, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі адукацыі, прафесар кафедры псіхалогіі і сацыяльнай работы Інстытута сацыяльна-гуманітарных тэхналогій і камунікацыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта Генрых Залеўскі.
Прафесар правёў цыкл лекцыйных і практычных заняткаў для студэнтаў спецыяльнасці "Практычная псіхалогія».
–У ходзе заняткаў Генрых Уладзіслававіч пазнаёміў студэнтаў з вынікамі сваіх шматгадовых навуковых даследаванняў, а таксама прапанаваў ім сумесна адпрацаваць тэхнікі кагнітыўнай-паводніцкай тэрапіі, якія выкарыстоўвае ў працы з простымі прадметнымі страхамі кліентаў, - растлумачылі на факультэце псіхалогіі. - У рамках майстар-класа для супрацоўнікаў факультэта прафесар распавёў аб псіхалагічнай навуцы і адукацыі ў Балтыйскім федэральным універсітэце імя Імануіла Канта.
Завяршыўся візіт Генрыха Уладзіслававіча выступам на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця асобы». Прафесар прадставіў даклад аб духоўнасці ў кантэксце праблем псіхалогіі асобы, у прыватнасці, разгледзеў біяпсіхасацыяэтычную мадэль.
Варта адзначыць, што прафесар Генрых Залеўскі да пераезду ў Калінінград больш за 30 гадоў прапрацаваў у Томскім дзяржаўным педагагічным універсітэце і да гэтага часу падтрымлівае цесныя кантакты з гэтай вышэйшай навучальнай установай, з'яўляючыся ініцыятарам выдання і галоўным рэдактарам «Сібірскага псіхалагічнага часопіса». У рамках візіту ў купалаўскі ўніверсітэт госць абмеркаваў з супрацоўнікамі факультэта псіхалогіі магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў галіне навукі і адукацыі, як з Балтыйскім федэральным універсітэтам імя І. Канта, так і з Томскім дзяржпедуніверсітэтам.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.