У Мінску завяршыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд у групе «А». Восем лепшых студэнцкіх каманд краіны змагаліся за званне чэмпіёна гэтага года. У іх ліку каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Вольгі Паўлюць.
У паўфінальнай гульні нашы спартсменкі саступілі футбалісткам з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аднак у матчы за трэцяе месца спартсменкі купалаўскага ўніверсітэта ўзялі рэванш.
– Да апошняй хвіліны была вельмі ўпартая барацьба з камандай Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А. Куляшова, і ўладальніка бронзавых медалёў павінна была вызначыць серыя пасляматчавых пенальці, - распавяла трэнер каманды ГрДУ імя Янкі Купалы. - Нашы футбалісткі выйгралі з лікам 8: 7, што забяспечыла нам трэцяе месца на ўніверсіядзе.
Па выніках праведзеных матчаў лепшым варатаром Рэспубліканскай універсіяды - 2017 была прызнаная студэнтка факультэта фізічнай культуры Вікторыя Герус.
- Женская сборная по футболу ГрГУ имени Янки Купалы завоевала бронзу на Республиканской универсиаде – 2017
- Представительницы купаловского университета в серии пенальти обыграли соперниц со счетом 8:7
- В награду сборная команда ГрГУ имени Янки Купалы получила дипломы и медали Республиканской универсиады – 2017
- По итогам проведенных матчей лучшим вратарем Республиканской универсиады – 2017 была признана студентка факультета физической культуры Виктория Герус
- Тренером команды является старший преподаватель кафедры спортивных игр факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Ольга Павлють