Навучальны семінар «Аб выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і сродкаў навучання» адбыўся на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. З прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта сустрэліся начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Дар'я Сяргееўна Шпак і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.
Дар'я Сяргееўна пазнаёміла аўдыторыю з методыкай, парадкам распрацоўкі і фарміравання фонду ацэначных сродкаў, асабліва падкрэсліўшы, што ФАС з'яўляецца састаўным элементам нарматыўна-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, выступае адным са сродкаў вымярэння выніковасці навучання і гарантыяй якасці адукацыі.
- Адной з абавязковых частак фонду ацэначных сродкаў з'яўляецца Банк тэставых заданняў, які размяшчаецца на платформе адукацыйнага партала. Кансультацыйна-тэхнічную падтрымку фарміравання Банка тэставых заданняў аказвае лабараторыя адукацыйных інавацый, - адзначыў Алег Уладзіміравіч Каляга.
Падчас семінара загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый правёў майстар-клас па складанні тэставых заданняў, размяшчэнні іх у Банку пытанняў і фарміраванні тэстаў у сістэме ЭУМК на адукацыйным партале. Таксама Алег Уладзіміравіч пазнаёміў удзельнікаў семінара з напрамкамі дзейнасці лабараторыі адукацыйных інавацый, прэзентаваў электронны навукова-метадычны часопіс «Университет образовательных инноваций» і запрасіў усіх выкладчыкаў факультэта эканомікі і кіравання да супрацоўніцтва.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.