Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 22 па 25 верасня 2016 года прымала ўдзел у адкрытым Рэспубліканскім турысцкім злёце студэнтаў, які сабраў у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці 15 каманд ВНУ з Беларусі і Расіі.
На працягу 4 дзён нашы студэнты змагаліся за права называцца лепшымі. Так, купалаўцы заваявалі «бронзу» на кароткай і «срэбра» на доўгай дыстанцыях горна-пешаходнага турызму. Акрамя таго, каманда купалаўскага ўніверсітэта атрымала перамогу ў конкурсе «Прэзентацыя каманды» і стала лепшай у намінацыі «Самы ўтульны бівак».
Па выніках спаборніцтваў купалаўцы сталі трэцімі на Рэспубліканскім турыстычны злёце студэнтаў.
У склад каманды ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры Максім Коўган, Яўгеній Вярбіцкі, Вікторыя Какарэка, Уладзіслаў Васільеў, Віктар Мініахметаў, Карына Аверук, Аляксандр Сайко, Крысціна Рудая, Уладзіслаў Заяц, Ганна Міклаш, Дзмітрый Бур'янаў, Кірыл Сухоцкі, студэнтка педагагічнага факультэта Карына Млыноўская і студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгеній Праневіч.
Трэнерам каманды выступіў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Віталій Ігаравіч Тарасаў, трэнерам-прадстаўніком - дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Эдвард Станіслававіч Ародзь.