Абітурыенты і бацькі размаўлялі са студэнтамі і выкладчыкамі, удзельнічалі ў майстар-класе «Колер настрою».
Падчас канцэртнай праграмы з прывітальным словам да гасцей звярнуліся дэкан Юрый Гняздоўскі, загадчыкі кафедраў. Прадстаўнікі студэнцкага супраўлення расказалі пра яркія падзеі студэнцкага жыцця, пра магчымасці, якія дае вучоба на педагагічным факультэце.
Пасля канцэртнай праграмы госці факультэта мелі магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях паступлення на дзённую і завочную форму атрымання адукацыі.