View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Паказваць змесціва па тэгу: каледжы

2Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. У рамках работы аб'яднання па інтарэсах "Навуковае таварыства навучэнцаў" у Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося інтэлектуальнае мерапрыемства "Свая гульня".

 IGP5779Больш за сто навучэнцаў 1 курса Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у гульні-падарожжы «Вучыцца, каб ведаць, ведаць, каб умець, умець, каб рабіць!». Арганізатарам мерапрыемства выступілі студэнты старэйшых курсаў.

Пазначыць пад

 DIR4487 copyКанцэрт «Давайце знаёміцца: першакурснікі» сабраў у Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы дзясяткі навучэнцаў 1 курса.

Пазначыць пад

d7a1e054553c4fd2e4b86383ce7ef0bfПа ініцыятыве гродзенкі Вольгі Салавей ў аднаўленні дваровага спортаб'екта з двума баскетбольнымі пляцоўкамі ўдзельнічалі гродзенцы, рамонтна-механічны цэх УЖРЭП Ленінскага раёна, ААТ «Гродзенскі завод сантэхнарыхтовак», навучэнцы Гуманітарнага каледжа і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама старшакласнікі сярэдняй школы № 27 і ліцэя № 1.

Пазначыць пад

14911 2У каледжах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі пасяджэнні прыёмных камісій, падчас якіх адбылося залічэнне абітурыентаў у лік навучэнцаў дзённай і завочнай форм навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пазначыць пад

14538 2 copyНавучэнка Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Курлова была ўдастоена ўзнагароды Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру за выдатную вучобу і ўдзел у грамадскім жыцці каледжа.

Пазначыць пад

IMG 7205 1Штогод напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ладзіць традыцыйную акцыю «Ідзем разам». У гэтым годзе яе правялі пад дэвізам «Насустрач лету».

Пазначыць пад

14085 210 пар навучэнцаў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, 27 красавіка 2016 года прынялі ўдзел у конкурсе «Міс і Містар каледж - 2016».

Пазначыць пад

БезымянныйНавучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі калядны ранішнік для выхаванцаў Парэцкай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Пазначыць пад

lkЛідскі каледж

Сайт Лідскага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

231300, г.Ліда, вул. Савецкая, 18

Тэл: +375 (154) 52-43-06

тэл./факс: +375 (154) 52-13-72

e-mail:lk@open.bylidtc@mail.ru

ДырэктарСямашка Андрэй Мікалаевіч

Лідскі каледж з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць больш за 50 гадоў. За многія гады існавання каледжа было падпрыхтавана звыш 25 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна.

Лідскі каледж сёння – лабараторыя творчасці і поспеху. Структура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў:

-аўтамабільнае;

- гуманітарнае;

- будаўнічае;

- электронікі;

- завочнае.

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай форм навучання.

Дзённая форма навучання:

2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі;

2-38 01 31 Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў;

2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);

2-37 01 51-51 Аўтасервіс;

2-01 01 01 Дашкольная адукацыя;

2-01 02 01 Пачатковая адукацыя;

2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).

У працэсе навучання ў каледжы ёсць магчымасць атрымання рабочай прафесіі з наступнай кваліфікацыяй:

электронныя вылічальныя сродкі (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электронік” з кваліфікацыяй рабочага “Электрамеханік па рамонце і абслугоўванні падлікова-вылічальных машын” 4 разраду, “Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын) ” 6 разраду);

вытворчасць і  тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электрамеханік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па кантрольна-вымяральных прыладах і аўтаматыцы” 3-4 разраду, “Электрамеханік па сродках аўтаматыкі і прыладах тэхналагічнага абсталявання” 3-4 разраду);

тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-механік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па рамонце аўтамабіляў” 3 разраду, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі В,С”);

аўтасервіс(Кваліфікацыя: “Аўтамеханік” 5 разраду з рабочай прафесіяй “Слесар па рамонце аўтамабіляў 3 разраду”);

прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дейнасць) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-будаўнік” з кваліфікацыяй рабочага “Каменшчы”, “Штукатур”, “Маляр”, “Сталяр”, “Цясляр” – 3-4 разраду);

дашкольная адукацыя (Кваліфікацыя: “Выхавацель дашкольнай адукацыі”);

пачатковая адукацыя  (Кваліфікацыя: “Настаўнік”).

Завочная форма навучання:

2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);

2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);

2-25 01 35 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;

2-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці;

2-44 01 01 Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.

Адукацыйны працэс у каледжы ажыццяўляюць 123 выкладчыкі, сярод якіх 3 кандыдаты навук, 12 магістраў, 48% выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у каледжы створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база: аснашчаныя сучасным абсталяваннем кабінеты (к тым ліку 8 камп'ютарных класаў), электронныя адукацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнага навучання, навучальный майстэрні; машынны парк, які ўключае 8 грузавых, 6 легкавых аўтамабіляў і 2 аўтобусы; даследчыцкая лабараторыя; вылічальны цэнтр; 2 спартыўныя і 2 трэнажорныя залы, бібліятэка, 2 чытальныя залы, 2 столовыя, медпункт, стаматалагічны кабінет. Іншагароднім навучэнцам даюцца месцы ў 2 інтэрнатах.

У кабінетах, чытальных залах і інтэрнатах ёсць пункты доступу WI-FI, усталявана сістэма хатняга кінатэатра. Арганізавана падключэнне да сеткі Internet са стацыянарных працоўных месцаў.

 

Пазначыць пад

Ваўкавыскі каледж

vkСайт Ваўкавыcкага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

231900, г.Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33

Тэл/факс: +375 (1512) 6-77-25

e-mail: vaukpedkal@tut.by

ДырэктарЗялік Галіна Сяргееўна

 
 
Гісторыя

Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча было заснавана ў 1940 годзе. У 2002 годзе яно было рэарганізавана ва ўстанову адукацыі “Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж”, а ў 2004 годзе – у Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. З 2006 года перайменаваны ў Ваўкавыскі каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

 Спецыяльнасці

2-010201 Пачатковая адукацыя

2-190101 Дызайн (графічны)

2-020602-05 Тэхналогія (абслугоўваючая праца). Выяўленчае мастацтва

2-890101 Турызм і гасціннасць

2-020308 Замежная мова (з указаннем моў)

2-01 01 01 Дашкольная адукацыя

Усяго навучэнцаў дзённай формы навучання – 637 чалавек.

Колькасць супрацоўнікаў і выкладчыкаў – 122 чалавекі.



 

Пазначыць пад

Гуманітарны каледж

gum copyСайт Гуманітарнага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

230025, г.Гродна, вул. Леніна, 4

Тэл: +375 (152) 72-11-26 (прыёмная), факс: +375 (152) 72-11-26

e-mail: grodno.gumcol@gmail.com

Дырэктар – кандыдат культуралогіі, дацэнт Наталля Аляксандраўна Валковіч

 
Гісторыя

Адна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. У пасляваенны час – як педагагічнае, потым музычна-педагагічнае і зноў педагагічнае вучылішча. У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус – Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 Спецыяльнасці

2-030131 Музычная адукацыя

2-010101 Дашкольная адукацыя

2-030201 Фізічная культура

2-890101 Турызм і гасціннасць

2-260231 Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання

2-190101-03 Дызайн (графічны)

Выкладчыцкі калектыў налічвае 115 чалавек.

Усяго ў каледжы навучаецца на дзённым аддзяленні 624 навучэнцы, на завочным – 216.

 

Пазначыць пад

Тэхналагічны каледж

htt copyСайт Тэхналагічнага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

230015, г.Гродна, вул. Горкага, 84;

Тэл: +375 (152) 43-43-23, факс: +375 (152) 43-15-11

Е-mail: mail@xtt.grsu.by

Дырэктар - Буць Андрэй Іванавіч

 
 
 
Гісторыя

Гісторыя навучальнай установы пачалася з адкрыцця ў 1966 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які ў 2004 годзе пераўтвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.

 Структура
  • Электрамеханічнае аддзяленне.
  • Хіміка-тэхналагічнае аддзяленне.
  • Аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі. 
Спецыяльнасці

2-70 04 03 Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў

2-70 04 02 Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна

2-46 01 02 Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей

2-36 07 01 Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў

2-48 01 01 Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

2-36 03 31 Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання

2-36 01 01 Тэхналогія машынабудавання

2-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

2-53 01 01 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей

2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі

Колькасць супрацоўнікаў каледжа – 180 чалавек.

Высокі ўзровень навучання забяспечвае наяўнасць 5 камп'ютарных класаў з выхадам у Інтэрнэт, 21 лабараторыі, вучэбна-вытворчых майстэрняў, 26 навучальных кабінетаў.

Каледжам заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з арганізацыямі:

  • Установай адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»;
  • Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам;
  • Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;
  • Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».
  •  ААА«Гродна Азот»;
  • ООО «Будаўніча-мэблявае аб'яднанне "ЗОВ"»;
  • ГУКПП «Гроднаводаканал»;
  • ПРУП «Гроднааблгаз».

У каледжы працуюць 7 спартыўных секцый:

  • баскетбол

Гурткі мастацкай і іншай накіраванасці:

  • тэхнічнай творчасці «Юны тэхнік»;
  • «Тэхнагук»
  • «Вакальная група»
  • «Сучасны танец»
  • «Мой радавод»
  • Турыстычна-краязнаўчы «Музеязнаўства»
  • «Декаратыўная творчасць»
  • міні-футбол
  • лёгкая атлетыка
  • «Абаронца айчыны»
  • настольны тэніс
  • Мнагабор'е "Здоровье"

 

Пазначыць пад