Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Стажыроўка была арганізавана ў рамках праграмы «Erasmus +".
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму купалаўскага ўніверсітэта наведаў загадчык кафедры літоўскай гісторыі, дырэктар праектна-інавацыйнага аддзела Літоўскага ўніверсітэта адукацыйных навук, прафесар Робертас Юргайціс.
XIII Міжнародны адкрыты камандны чэмпіянат па праграміраванні праходзіць 29 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У гэтым годзе змагацца за перамогу прыехалі 16 каманд універсітэтаў Беларусі, Расіі, Польшчы і Узбекістана, а таксама дзве каманды школьнікаў Гродзеншчыны.
Заснвальнікі кітайскага адукацыйнага фонду «Ічжы» наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Кітая з кіраўніцтвам нашага ўніверсітэта абмеркавалі перспектыўныя кірункі будучага ўзаемадзеяння.
У рамках візіту ў Казахстан дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая абмеркавала пытанні далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва, Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў і міжнароднага гандлю і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Мерапрыемствы праходзілі ў Каўнаскім універсітэце прыкладных навук (Літва) у пачатку красавіка і сабралі больш за 40 міжнародных гасцей з 18 краін. Сярод іх прадстаўнікі Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кітая, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Венгрыі, Ісландыі, Ізраіля, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Сербіі, Паўднёвай Афрыкі, Іспаніі, Турцыі і Украіны.
Бакі плануюць пашырыць узаемадзеянне па шэрагу напрамкаў у сферы навукі, адукацыі і выхавання. Пра гэта падчас сустрэчы казалі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі ў Кракаве.
Дадзены дакумент з'яўляецца часткай дамовы аб супрацоўніцтве паміж нашымі ўніверсітэтамі і прадугледжвае, перш за ўсё, актывізацыю дзейнасці сярод юрыдычных факультэтаў.

Гэта адбылося ў рамках XXXI Міжнароднага з'езда прадстаўнікоў лакальных секцый Міжнароднай сеткі студэнцкіх абменаў «Erasmus» у горадзе Каўнас.
Тэматычны семінар прайшоў на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і сабраў супрацоўнікаў бібліятэк сеткі Універсітэтаў Памежжа.
Бакі плануюць рэалізоўваць сумесныя праекты ў галіне інклюзіўнай адукацыі.
У Азербайджанскай Рэспубліцы 7-10 ліпеня 2016 года ўпершыню прайшлі Дні моладзі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў сталі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яна Мілюк, Мікалай Макарэеў і Андрэй Доктараў.
Метадыст 1 катэгорыі аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Уладзіміраўна Апякун прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па праекце праграмы Picasa. Мерапрыемства праходзіла на базе Універсітэта Рохамптон ў г. Рохамптон, Вялікабрытанія.
Форум па абмене вопытам і пошуку партнёраў у рамках праграмы «Латвія - Літва - Беларусь» сабраў у Вільні (Літва) больш за 400 прадстаўнікоў розных арганізацый з Літвы, Латвіі і Беларусі.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых і аспірант купалаўскага ўніверсітэта Шэнь Пэн ўвайшлі ў склад беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзімам Анатольевічам Богушам.
Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведала Кракаўскі педагагічны ўніверсітэт імя Камісіі народнай адукацыі.
Больш за 80 студэнтаў з 13 краін Балтыйскага рэгіёну сабраліся ў г. Ратнікі (Латвія) на «Студэнцкай вясновай канферэнцыі 2016», якая праходзіла ў межах Праграмы «Балтыйскі Універсітэт». Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Беларусі, у ліку якіх студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ганна Кастракова і Аляксей Апуневіч.
Члены клуба студэнцкіх ініцыятыў Youth-In-Club Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў красавіку 2016 года арганізавалі і правялі англамоўны трэнінг па развіцці навыкаў публічных выступленняў «Professional Presentation Skills Training».
У г. Брашоў (Румынія) адбылася стартавая сустрэча па праекце праграмы Erasmus+ «Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк».
Конкурс па праграме Erasmus + для навучання ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя) і Вышэйшай школе эканомікі (Варшава, Польша) у восеньскім семестры 2016 года адкрыты для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года наведала літоўская дэлегацыя на чале з Генеральным консулам Генеральнага Консульствы Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна Генадзіюсам Мацкялісам.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль у складзе беларускай дэлегацыі наведаў вышэйшыя навучальныя ўстановы ЗША і Канады.
Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Андрэем Дзмітрыевічам Каралём 21-22 снежня 2015 года наведала Універсітэт у Беластоку.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 26 лістапада 2015 года наведалі партнёры праекта «Ііжуніверсітэцкая сетка краін Балтыйскага рэгіёну і Каўказа +» (BASERCAN +): Ханна Пелтанен і Мінна Арозаў (Аляксандраўскі інстытут Універсітэта Хельсінкі, Фінляндыя), Лела Катсадзе (Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Грузія) , Саломэ Біланішвілі (Універсітэт імя Ільі Чавчавадзе, Грузія) і Людміла Слівінская (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь).
У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ТEMPUS 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (праект TRADIR) ва Універсітэце Патсдама (Германія) з 15 па 20 лістапада 2015 года прайшлі навучальныя мерапрыемствы для бібліятэкараў. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіла супрацоўніца навуковай бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Пробаршч.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, аспірантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсе па праграме «Эразмус+ Крэдытная мабільнасць». Навучанне/стажыроўка будзе праходзіць Апошні тэрмін падачы заявак Універсітэце Гранады (Іспанія).
Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) ttp://www.su.lt; універсітэт Яссы (Румынія) http://www.uaic.ro.
Для аспірантаў і маладых навукоўцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадастаўляецца магчымасць прыняць удзел у праекце «Enhancing Learning in ENPI Countries through Clean Technologies and Research related Activities – ELECTRA».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсах праграмы Erasmus+.
Па выніках конкурсу праектаў Erasmus + 2015, інструмент «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі», было ўхвалена чатыры праекты з удзелам беларускіх ВНУ. Сярод іх - два праекты з удзелам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 2 жніўня на базе кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы пачала працу Летняя школа рускай мовы для замежнікаў.
Нягледзячы на інтэнсіўны курс заняткаў, універсанты працягваюць знаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У выхадныя дні яны наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Гродна.

На працягу трох тыдняў 26 замежнікаў з краін Еўропы і ЗША ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы вывучалі рускую мову. У пятніцу, 21 жніўня 2015 года, адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў удзельнікам Летняй школы.
З 14 верасня па 17 верасня 2015 г. у г. Манчэстэр (Вялікабрытанія) прайшло завяршальнае рабочае пасяджэнне партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST). Арганізатарам сустрэчы выступіў Універсітэт Хадэрсфілда.
Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус+ Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) http://www.su.lt; універсітэт Ясы (Румынія) http://www.uaic.ro.
Для аспірантаў і маладых вучоных Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадстаўляецца магчымасць прыняць удзел у праекце «Enhancing Learning in ENPI Countries through Clean Technologies and Research related Activities – ELECTRA».