На факультэце мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 18 мая 2017 года адбудзецца Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мастацтва ў кантэксце культуры: камунікатыўны аспект".
У рамках навуковага форуму мастацтвазнаўцаў ўдзельнікам трэба будзе абмеркаваць:
- актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры;
- выяўленчае мастацтва ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця;
- дызайн ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця;
- актуальныя праблемы музычнага мастацтва ў кантэксце сучасных гуманітарных ведаў;
- тэорыю і методыку мастацкай адукацыі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 12 мая 2017 года на кафедры музычнага мастацтва (г. Гродна, пл. Тызенгаўза, 1, аўд. 10) з 10.00 да 16.00.
З умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, пл. Дзяржынскага, 28, аўд. 4
Тэл.: 8 (0152) 72-26-56
E-mail: art@grsu.by
Web: http://art.grsu.by