Абвешчаны Міжнародны конкурс навуковага слэму «Falling walls» у рамках праграмы DAAD для магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства прадугледжвае прэзентацыю навуковых праектаў маладымі навукоўцамі.
Асноўны этап конкурсу ў Беларусі адбудзецца ў Мінску ў чэрвені 2017 года. Пераможца гэтага этапу прыме ўдзел у фінале конкурсу ў Берліне ў лістападзе 2017 года.
Прэзентацыі могуць быць на рускай мове для этапу конкурсу ў Мінску, у Берліне - на англійскай мове.
Па дадатковую інфармацыю звяртацца да лектара DAAD Максіміліяна Дэнера: кафедра рамана-германскай філалогіі, вул. Э. Ажэшка, 22, ауд. 313, e-mail: daad.grodno@yandex.by.
З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца у дадатку або па спасылцы.