Стыпендыі прадастаўляюцца на 2017/2018 навучальны год для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Узровень валодання англійскай, літоўскай альбо іншай мовай абранай праграмы - В2. Неабходны дакументы - сертыфікаты TOEFL, IELTS, альбо ліст выкладчыка англійскай / літоўскай мовы, які пацвярджае ўзровень валодання замежнай мовай.
Сума стыпендыі - 380 еўра для студэнтаў і магістрантаў, 456 еўра для аспірантаў.
Працягласць навучання - 1-2 семестра.
Тэрмін падачы заявак - 2 мая 2017 года.
Спіс неабходных дакументаў для ўдзелу ў конкурсе, а таксама падрабязная інфармацыя пра стыпендыі знаходзіцца на сайце.
Спіс літоўскіх універсітэтаў, дзе можна прайсці навучанне, можна паглядзець на сайце www.studyinlithuania.lt.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі (вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).