Конкурс будзе праходзіць з 20 сакавіка па 31 мая 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яго мэта - удасканальваць сістэму метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і падтрымкі інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.
Сёлета канкурсантам прапанаваны 13 тэм для метадычнай распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў:
- ідэалагічнае выхаванне;
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;
- духоўна-маральнае выхаванне;
- палікультурнае выхаванне;
- эканамічнае выхаванне;
- выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця;
- выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- працоўнае і прафесійнае выхаванне;
- выхаванне псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы;
- сямейнае і гендэрнае выхаванне;
- эстэтычнае выхаванне;
- выхаванне культуры побыту і вольнага часу;
- сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам.
Пераможцаў выберуць у наступных намінацыях:
- «Лепшая метадычная распрацоўка ўніверсітэцкага выхаваўчага мерапрыемства»;
- «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства»;
- «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны»;
- «Лепшая студэнцкая метадычная распрацоўка»;
- «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў студэнцкай групе»;
- «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў інтэрнаце».
Кантакты
Адрас: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 224
Тэл.: 73-19-86
E-mail: uvr@grsu.by