ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у XVII Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній - 2017».
Рэгіянальны тур штогадовага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017» пройдзе 12-13 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Па традыцыі спаборніцтва па красамоўству накіравана на павышэнне ўзроўню камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі.
Конкурс будзе праходзіць у тры этапы.
Першы складаецца з конкурсу «Парад выступоўцаў», дзе кожны ўдзельнік прадставіць свой дэвіз, і «Выканальніцкі конкурс», у рамках якога ўдзельнікам будуць чытаць вершы, празаічныя творы альбо спяваць песні, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На другім этапе канкурсантам трэба будзе выступ з прамовай на тэму «Падзеі, людзі і іх справы». Дадзены тур конкурсу прымеркаваны да 100-годдзя беларускай міліцыі.
Трэці этап стане выпрабаваннем для 10 канкурсантаў, якія пакажуць сябе на высокім узроўні ў папярэдніх турах. Тут юнакоў чакаюць дэбаты.
Таксама ў рамках спаборніцтва пройдзе конкурс аратарскага майстэрства "Спяваю маю Айчыну» сярод удзельнікаў з краін далёкага і блізкага замежжа, якія вучацца ў гродзенскіх універсітэтах.
Пераможцы і прызёры рэгіянальнага тура конкурсу будуць запрошаныя ў фінал XVII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017", які адбудзецца 18-19 мая 2017 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 7 красавіка 2017 года на электронную пошту zoya.sidorovich@mail.ru альбо па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 308.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 308
Тэл.: +375 (29) 78-601-60
E-mail: zoya.sidorovich@mail.ru