У рамках рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі прадугледжаны абмен навучэнцамі.
Казахстанскі бок прымае на поўны курс навучання па праграмах магістратуры - двух чалавек, дактарантуры - аднаго чалавека.
Для ўдзелу ў абмене неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці з указаннем сярэдняга бала;
- для магістрантаў і аспірантаў - копія дыплома аб вышэйшай адукацыі або дыплома магістра адпаведна;
- рэзюмэ;
- заяўка.
Па дадатковую інфармацыю звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 216) або пісаць на электронную пошту orisam@grsu.by.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у праграме можна ўбачыць у дадатку.