З 4 па 21 сакавіка 2017 года ў г. Бярозаўка Лідскага раёна, Мастоўскім, Іўеўскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці і г. Гродна пройдуць Дні ўніверсітэта.
У праграме мерапрыемстваў выступ прадстаўнікоў кіраўніцтва ўніверсітэта, прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі факультэтаў, прэзентацыя пляцовак факультэтаў, канцэртная праграма. Сустрэчы накіраваны на аказанне дапамогі выпускнікам устаноў адукацыі г. Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці ў выбары адукацыйнай траекторыі пасля заканчэння школы і правільнай пабудове прафесійнай будучыні.
На мерапрыемства запрашаюцца навучэнцы 10-11-х класаў, зацікаўленыя ў паступленні ва ўніверсітэт, іх бацькі, настаўнікі, класныя кіраўнікі.
Графік правядзення Дзён універсітэта ў 2016-2017 навучальным годзе
№ п/п | Раён | Дата | Час | Месца правядзення |
1. | Ленінскі і Кастрычніцкі г. Гродна | 04.03.2017 (субота) | 11.00 | ГрДУ імя Янкі Купалы, вул. Леніна, 32 |
2. | Іўеўскі | 10.03.2017 (пятніца) | 13.00 | Иўеўскі раённы Дом культуры |
3. | Мастоўскі | 11.03. 2017 (субота) | 11.00 | ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры» |
4. | Дзятлаўскі | 18.03.2017 (субота) | 11.00 | ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры » |
5. | Лідскі г. Бярозаўка | 21.03.2017 (аўторак) | 13.00 | ДУ « Бярозаўскі гарадскі Дом культуры» |