Турнір пройдзе з 2 па 4 сакавіка 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і збярэ ўдзельнікаў з трох краін: Беларусі, Польшчы і Расіі.
Удзельнікамі спаборніцтваў стануць прадстаўніцы нашай alma mater, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, Універсітэта ў Беластоку і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта.
На працягу трох гульнявых дзён дзяўчаты будуць змагацца за перамогу.
Гульні адбудуцца ў спартыўнай зале па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22.
Праграма спаборніцтваў
Дата | Час | Мерапрыемства |
2 сакавіка | Да 13.00 | Прыезд і размяшчэнне каманд |
13.30 | Абед |
14.30 | Судзейская калегія |
15.00 – 19.00 | Гульні |
18.00 | Вячэра |
После 19.00 | Вольны час. Шпацыр па г. Гродна |
3 сакавіка | 9.00 | Снеданне |
10.00 | Урачыстае адкрыццё турніру |
10.30 –13.30 | Гульні |
13.30 | Абед |
14.00 –18.00 | Гульні |
18.00 | Вячэра |
20.00 | Культурна-забаўляльная праграма |
4 сакавіка | 9.00 | Снеданне |
10.00 –13.00 | Гульні |
13.30 | Цырымонія ўзнагароджання і ўрачыстае закрыццё турніру |
14.30 | Абед |
16.00 | Ад'езд каманд |
Кантактныя тэлефоны
Галоўны суддзя - Станіслаў Лісоўскі +375 (29) 782-60-53
Прадстаўнікі аргкамітэта - Кірыл Акуліч +375 (33) 654-85-27, Таццяна Стэфаненка +375 (29) 287-86-96