25 красавіка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў эпіцэнтрам танцавальнага мастацтва. На сцэне разгарнуўся адкрыты агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-DANCE - Энергія. Прыгажосць. Гармонія». Гэтая яркая падзея аб'яднала таленавітых танцораў горада Гродна, падарыўшы гледачам незабыўнае відовішча і буру эмоцый.