Юбілейная, пятая, Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» будзе праходзіць з 4 па 15 жніўня на базе навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта. Чакаецца больш за 20 удзельнікаў з Расіі, Казахстана і Туркменістана.
Праграма школы разлічана на ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, традыцыямі і культурай беларускага народа.
На занятках госці змогуць вывучыць асновы беларускай мовы і літаратуры і пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай Беларусі праз лекцыі і актыўны адпачынак. Акрамя таго, для навучэнцаў запланаваны экскурсіі па цэнтры Гродна і знакавых мясцінах Гродзенскага рэгіёна, наведванне музеяў горада, удзел у майстар-класах, культурных мерапрыемствах і творчых вечарах.
Сачыць за навінамі працы Летняй школы можна ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
