30 мая на Гродзенскім абласным спартыўным комплексе «Нёман» адбылася чарговая гульня: наша гродзенская каманда прымала «МЛ Віцебск». Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўзброіліся жоўта-зялёнай атрыбутыкай, сцягамі і выдатным настроем, стварыўшы на стадыёне сапраўдную атмасферу адзінства.