20 сакавіка ў фае галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» адбылася традыцыйная ранішняя акцыя. Сёння яе падрыхтавалі прадстаўнікі факультэта псіхалогіі. Студэнты і выкладчыкі прапанавалі ўсім ахвотным выцягнуць народную мудрасць, якая будзе суправаджаць іх на працягу дня, і паспрабаваць назваць па-беларуску прадэманстраваную на фотаздымку эмоцыю. Таксама кожны змог атрымаць адказы на пытанні ад чароўнага люстэрка і даведацца крыху больш пра сваю асобу, прыняўшы ўдзел у псіхалагічнай дыягностыцы.