15 кастрычніка 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры Дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі выпускніка аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта 2024 года Кірыла Ананькі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя.
Тэма яго дысертацыі – «Беларускія гімназіі ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)». Навуковым кіраўніком выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Горны.
Віншуем Кірыла Ананьку з абаронай!