Сёння раніцай, 24 красавіка, у галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» адбылася чарговая акцыя. Арганізатарам выступіў студэнцкі савет універсітэта, які падрыхтаваў беларускую фотазону, каб усе жадаючыя змаглі зрабіць фота на памяць. Акрамя таго, былі арганізаваны настольныя гульні аб славутасцях нашай краіны; музычную віктарыну, дзе студэнты і супрацоўнікі адгадвалі беларускія песні. Яшчэ прадстаўнікі студэнцкага савета ўніверсітэта прапанавалі размаляваць арнамент.