7 ліпеня адбудзецца акцыя, прымеркаваная да 141-годдзя з Дня нараджэння славутага беларускага класіка, імя якога носіць наш універсітэт.
Янку Купалу называюць уладаром беларускай песні. Няма, відаць, такой тэмы, якую б ён не закрануў у сваіх песнях-вершах. Гэта і нялёгкая праца, спадзяванні суайчыннікаў на лепшую будучыню, і прыгажосць роднага краю, і хараство чалавечай душы, і бессмяротнасць мастацтва!
Каб адчуць глыбіню творчасці песняра, запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі «Чытаем Купалу разам», якая пройдзе на прыступках да старога корпуса ўніверсітэта ў 12:30. Разам з вамі мы пройдзем шляхамі славутага беларускага пісьменніка!
Што: Акцыя «Чытаем Купалу разам».
Дзе: На прыступках да старога корпуса ўніверсітэта (будынак жаночай Марыінскай гімназіі).
Калі: 7 ліпеня, у 12:30.