З 17 ліпеня па 9 жніўня ўключна ў прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляўся прыём дакументаў ад абітурыентаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. Сёння, 10 жніўня, у Купалаўскім універсітэце праходзіць залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў платнай формы навучання.
Сёння, 10 жніўня, будаўнічыя работы ў інтэрнатах Купалаўскага ўніверсітэта падыходзяць да канца. Ужо зусім хутка яны зноў прымуць жыхароў.
Падтрымаем беларускіх спартсменаў на II гульнях СНД разам.
Спартсмены-купалаўцы працягваюць цешыць вынікамі на II Гульнях краін СНД. На гэты раз бронзу заваяваў Яраслаў Ядкоўскі, а золата - Лізавета Цыдзік.
Спартсмены-купалаўцы працягваюць цешыць вынікамі на II Гульнях краін СНД. На гэты раз бронзу заваяваў Яраслаў Ядкоўскі, а золата - Лізавета Цыдзік.
Другі тыдзень удзельнікі з Кітая, Італіі, Новай Зеландыі і Польшчы вывучаюць рускую мову ў Купалаўскім універсітэце. Хутка слухачы атрымаюць доўгачаканыя сертыфікаты.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працягваюць працу ў студэнцкіх атрадах.
З 4 па 16 жніўня ў Купалаўскім універсітэце працуе Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» для замежных слухачоў.
Прыём дакументаў у Купалаўскі ўніверсітэт ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове, працягнецца да 18.00 9 жніўня па адрасе: вул.Леніна, 32.
Гісторыя партнёрскіх адносін паміж Купалаўскім універсітэтам і Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам пачалася ўжо досыць даўно. Сённяшняе ўрачыстае падпісанне пацвердзіла і ўмацавала супрацоўніцтва, вызначыла новыя перспектывы ўзаемадзеяння.
У абноўленым рэйтынге Webometrics, апублікаваным у ліпені (выданне 2023.2.1) 2023 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3429 месца сярод універсітэтаў свету, трэцюю пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў.
Чэмпіянат прайшоў 5 жніўня на Аўгустоўскім канале пад Гродна.
7 жніўня ў Купалаўскім універсітэце ў рамках Летняй школы рускай мовы адбыўся інтэрнацыянальны вечар. Замежныя слухачы падрыхтавалі выступленні пра краіны, з якіх прыехалі іх калегі па школе.
Традыцыйна студэнцкі сэрвісны атрад дапамагае арганізоўваць працу прыёмнай камісіі нашага універсітэта.
У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі працягваюцца спаборніцтвы па кулявой стральбе ў рамках II Гульняў краін СНД. Тым часам студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Лізавета Цыдзік у камандным турніры заваявала серабро.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове, працягваецца па 9 жніўня. Дакументы ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы абітурыенты могуць падаць з 9.00 да 18.00 (без абеду) па адрасе: вул.Леніна, 32.
Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» у межах праграмы выхаднога дня адправіліся ў вандроўку.
Купалаўцы прымаюць удзел у II гульнях краін СНД у складзе спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.
4 жніўня адбыўся навукова-практычны семінар Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці і судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, дзе выступіў выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы.