У Беларусі зацвердзілі графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе. Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 4 ліпеня. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы традыцыйна стане пунктам правядзення ЦТ.
Кафедра тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы правяла Дыстанцыйную алімпіяду па вытворчасці прадукцыі грамадскага харчавання сярод вучняў каледжаў і работнікаў сферы грамадскага харчавання.
Напярэдадні святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Купалаўскім універсітэце быў арганізаваны тэлемост.
Нагрудны знак "За адданасць галіноваму Прафсаюзу" атрымаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет у рамках работы VI Пленума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Удзельнікі агульнаўніверсітэцкага фестывалю не толькі здзівілі гледачоў сваёй акцёрскай ігрой, але і прадэманстравалі навыкі аратарскага майстэрства, харэаграфіі і здольнасць пераўвасабляцца ў самыя нечаканыя вобразы.
Завяршылася работа па буйным праекце для спецыялістаў ААТ "Гродна Азот" у рамках практыка-арыентаванага семінара "Актуальныя пытанні аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў арганізацыях розных галін народнай гаспадаркі".
Алімпіяда адбудзецца 30 сакавіка.
Удзельнікі алімпіяды - студэнты беларускіх і расійскіх ВНУ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Мінск), Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы (г. Гродна), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай (г. Полацк), Санкт-Пецярбургскі горны ўніверсітэт (г. Санкт-Пецярбург), Томскі політэхнічны ўніверсітэт (г. Томск), Сібірскі Федэральны ўніверсітэт (г. Краснаярск), Алтайскі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Барнавул), Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт (г. Курск). Арганізатарамі алімпіяды выступілі: Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (педагагічны факультэт, кафедра філасофіі), Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва па Беларусі (г. Мінск, Беларусь), РГА «Белая Русь».
27 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця алімпіяды, удзел у якой прынялі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.
Канферэнцыя "Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва" пройдзе з 21 па 22 красавіка з выданнем друкаванага зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у РІНЦ.
Канферэнцыя "Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва" пройдзе з 21 па 22 красавіка з выданнем друкаванага зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у РІНЦ.
XXХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла ў Мінску з 22 па 26 сакавіка. У гэтым годзе, аб'яўленым у Беларусі Годам міру і стварэння, кніжны форум прайшоў пад дэвізам "Свет кнігі без межаў". Выстава традыцыйна сабрала літаратараў, выдавецтвы і кнігагандляроў з блізкага і далёкага замежжа. Сярод удзельнікаў кірмашу выдавецкі цэнтр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які шырока прадставіў падручнікі, манаграфіі, паліграфічную прадукцыю ўласнай вытворчасці і шмат іншага.
У Купалаўскім універсітэце члены Навукова-метадычнага савета і Савета старастаў універсітэта абмеркавалі вынікі працы камісіі па маніторынгу бягучай і прамежкавай атэстацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.
Канферэнцыя "Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва" пройдзе з 21 па 22 красавіка з выданнем друкаванага зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у РІНЦ.
Семінар арганізаваны на базе Купалаўскага ўніверсітэта Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА "Веды" і РГА "Белая Русь". Удзел у ім прынялі кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленні вобласці. Спікерам стаў Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
З 20 па 24 сакавіка на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы камандзіры і камісары педагагічных атрадаў асвоілі практычныя і тэарэтычныя навыкі "Школы важацкага майстэрства" па тэме "Школа камандзіра, камісара".
23 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў конкурс аратарскага майстэрства "Лагасфера - 2023", арганізаваны кафедрай журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Удзельнікамі спаборніцтва выступоўцаў сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў універсітэта. Сёлета конкурс праходзіў пад дэвізам "Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам Бацькаўшчыны жыць?" і быў прымеркаваны да Года міру і стварэння, а таксама 15-годдзя кафедры журналістыкі.
Завершаны прыём заявак на ўдзел у V Рэспубліканскім маладзёжным фестывалі-конкурсе "МЕДЫАСФЕРА-2023", які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адрас аргкамітэта V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023" паступіла!
У Купалаўскім універсітэце прайшоў міжнародны навукова-метадычны анлайн-семінар "Тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання ў навучальным працэсе пры падрыхтоўцы інжынераў-будаўнікоў" у рамках "Welcome Day", арганізатарам якога выступіў інжынерна-будаўнічы факультэт.
Купалаўцы прадставілі ўніверсітэт на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кампаратыўныя гісторыка-філалагічныя даследаванні ў эпоху глабалізацыі» ва Уральскім федэральным універсітэце імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына (г. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя).
Міжнародны конкурс ілюстраваных твораў па рускай мове "Пра гэта хочацца сказаць..." для замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў праходзіў з 1 студзеня па 28 лютага.
З 15 па 17 сакавіка 2023 года на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2023.
Навуковая падзея сабрала больш за 500 удзельнікаў не толькі з усёй Беларусі, але і вучоных з Расіі, Таджыкістана і В'етнама. У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана вывучэнню і развіццю навуковай спадчыны выдатнага заолага Івана Сяржаніна і праходзіць як онлайн, так і афлайн. На працягу трох дзён вучоныя будуць дзяліцца вынікамі даследаванняў і ўступаць у дыскусіі.
22 сакавіка 1943 года ў Беларусі здарылася страшная трагедыя. Не стала Хатыні. Вёску і 149 яе жыхароў, сярод якіх 75 дзяцей, фашысты спалілі жыўцом - цынічна і бязлітасна. Сёння ў памяць аб трагедыі Хатыні, тысячах яе вогненных «сясцёр» і ахвярах генацыду беларускага народа адбылася Рэспубліканская хвіліна маўчання.
Конкурс быў прысвечаны Сусветнаму Дню паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка. Галоўная мэта гэтага дня – падкрэсліць тое найвялікшае значэнне, якое адыгрывае літаратура ў культурным жыцці сучаснага грамадства, аб'яднаць паэтаў усяго свету і даць ім права і магчымасць заявіць пра сябе!
18-19 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе навуковая студэнцкая канферэнцыя "FIKIT SCIENCE".
Да ўдзелу ў навуковым форуме запрашаюцца студэнты, магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў.
У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне конкурсу праектаў студэнцкіх навуковых гурткоў і прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
Форум праводзіцца ў мэтах развіцця ў студэнтаў творчых здольнасцей і назапашвання вопыту арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці.
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна да 7 красавіка 2023 года запоўніць рэгістрацыйную форму ўдзельніка па спасылцы ці адправіць заяўку і артыкул па адрасе: fikit.science.2023@gmail.com ; unl61@mail.ru
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 202, тэл.: 62 68 11).
Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.
ХIII Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя навучэнцаў, студэнтаў, выкладчыкаў і маладых вучоных «Альтэрнант – 2023» пройдзе 3-4 красавіка 2023 года.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці па спасылцы, запоўніць заяўку і прымацаваць тэкст артыкула ў электронным варыянце (ці даслаць іх на адрас электроннай пошты conf_alternant@grsu.by).
Назва файлаў павінна складацца з прозвішча аўтара і назвы дакумента.
Праблемнае поле канферэнцыі разнастайна. Удзельнікі абмяркуюць праблемы педагогікі і псіхалогіі адукацыі, менеджмент у адукацыі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Навукоўцы закрануць пытанні тэорыі і практыкі дашкольнай адукацыі, псіхолага-педагагічнага і метадычнага суправаджэння інклюзіўнай адукацыі, а таксама звернуць увагу на сучасныя падыходы ў выкладанні лінгвістычных дысцыплін і дысцыплін прыродазнаўчага цыкла.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце (на рускай мове / на англлійскай мове).
Купалаўскі ўніверсітэт запрашае абітурыентаў і іх бацькоў далучыцца 18 сакавіка да маштабнага прафарыентацыйнага свята, якое пройдзе ў навучальным корпусе па адрасе: Гродна, вуліца Леніна, 32. Пачатак рэгістрацыі ў 10.30.
Свае адукацыйныя магчымасці прэзентуюць усе факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кожны падрыхтаваў эксклюзіўную праграму для гасцей Дня абітурыента. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі і задаць любыя пытанні!
Свята пачнецца канцэртнай праграмай, дзе перад гасцямі мерапрыемствы выступяць таленавітыя купалаўцы, якія займаюцца ў розных творчых секцыях нашага ўніверсітэта. А пасля ўсіх запросяць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
ШТО? Дзень абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта.
ДЗЕ? Горад Гродна, вуліца Леніна,32.
КАЛІ? 18 сакавіка, пачатак рэгістрацыі а 10.30.
Фестываль адбудзецца 24 сакавіка.
Праграма фестывалю:
11:25-13:00 – кірмаш-выстава “Калейдаскоп творчасці” (фае 2 паверха, вул. Ажэшкі, 22);
13:00 - 14:30 - моўныя майстар-класы, міні-заняткі на замежных мовах (аўд.116, вул.Ажэшкі, 22), ;
16.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці (вул. Леніна, 32).
Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Хатынскай трагедыі, адбылося 20 сакавіка і аб'яднала прадстаўнікоў органаў улады, пракуратуры, вучоных-купалаўцаў і студэнцкую моладзь.
Конкурс "Лепшая група ўніверсітэта - 2023" пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы з 15 сакавіка па 13 красавіка.
Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў і маладых даследчыкаў "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы пяты раз.
З мэтай павышэння эфектыўнасці распаўсюджвання ведаў па пытаннях прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і правядзення патэнтных даследаванняў, на падставе Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый у Рэспубліцы Беларусь, заключанага паміж універсітэтам і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, пачаў сваю працу Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ).
У рамках дыскусійнага клуба праводзіцца абмеркаванне актуальных грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурна-сусветаглядных праблем, разглядаюцца пытанні месца і ролі моладзі ў сучасным грамадстве. Акрамя гэтага, члены клуба сустракаюцца з прадстаўнікамі навуковай эліты купалаўскага ўніверсітэта, айчынных і замежных акадэмічных супольнасцяў, прафесійнымі дзеячамі культуры і адукацыі, прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта, горада, рэгіёна.
З 17 па 19 сакавіка на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя». Студэнты-купалаўцы прадставілі праект “Telegram-канал “StudMediaGRSU”.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 15 мата 2023 года прысуджана вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук і настрыфікаваны дыплом кандыдата тэхнічных навук.
Адным з важных вынікаў візіту стала падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы і Уральскім гуманітарным інстытутам УрФУ на 2023 год.
У рамках святкавання 83-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта прайшоў конкурс відэаролікаў «Навуковыя распрацоўкі ў кадры». Усяго журы трэба было ацаніць 29 праектаў.
У рамках святкавання 83-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта прайшоў конкурс відэаролікаў «Навуковыя распрацоўкі ў кадры». Усяго журы трэба было ацаніць 29 праектаў.
Акцыя прайшла ўпершыню і была прымеркавана да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства пачалося каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера. Ва ўрачыстай абстаноўцы ад Вечнага агню ветэраны і моладзь запалілі паходню як сімвал памяці, які быў дастаўлены да Новага замка, дзе старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік запаліў ад яго спецыяльную чару.
Купалаўцы наведалі жанчын у папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 упраўлення ДВП МУС па Гродзенскай вобласці.
6 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца адборачны этап конкурсу, па выніку якога будзе вырашана, хто ж прадставіць наш універсітэт на міжнародным этапе конкурсу "Цыцэроній". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 сакавіка.
З працоўным візітам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведала дэлегацыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай на чале з рэктарам Юрыем Раманоўскім.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня актыў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта павіншаваў усіх прадстаўніц прыгожага полу з надыходзячым святам!
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у парку імя Жылібера прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.