Гэтыя сустрэчы ўжо даўно сталі традыцыйнымі для ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзякуючы ім у студэнтаў і выкладчыкаў ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з рэктарам і пазначыць хвалюючыя іх пытанні. Учора ў актавай зале па вуліцы Леніна рэктар сустрэлася з прадстаўнікамі факультэта біялогіі і экалогіі, юрыдычнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну.
Дагавор і праграма супрацоўніцтва былі падпісаны ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі". У канферэнцыі бяруць удзел 110 даследчыкаў, якія прадстаўляюць навуковыя ўстановы і ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі навуковай падзеі з'яўляюцца факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Інстытут усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук.
Дагавор і праграма супрацоўніцтва былі падпісаны ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі". У канферэнцыі бяруць удзел 110 даследчыкаў, якія прадстаўляюць навуковыя ўстановы і ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі навуковай падзеі з'яўляюцца факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Інстытут усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук.
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэалізацыі міждысцыплінарных праектаў "Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны…", "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі" і адбылося 11 красавіка.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.02.2023 нумар 44 "Аб пераліках найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей". Сюды адносіцца пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь без уступных іспытаў, у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, а таксама па-за конкурсам на завочную форму атрымання адукацыі, асобныя катэгорыі абітурыентаў.
12 красавіка ў 11.00 у навуковай бібліятэцы ГрДУ навуковай бібліятэцы адбудзецца адкрыццё кніжнай выстаўкі і ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Домам рускага замежжа ім. А. Салжаніцына ў дар Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
У аўторак, 11 красавіка, у тэлеграм-канале студэнцкага медыяцэнтра стартуе галасаванне за прыз сімпатый гледачоў V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023", які будзе разыграны сярод фіналістаў фестывалю.
Грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" пачынаўся як універсітэцкае мерапрыемства, праведзенае па ініцыятыве студэнтаў. Цяпер гэта вялікі рэспубліканскі праект, які штогод збірае ўдзельнікаў з усёй Беларусі. На мінулым тыдні ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся арганізацыйны сход, дзе зацікаўленыя асобы абмеркавалі план працы, а яе прадбачыцца сапраўды нямала.
Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне ўніверсітэта і ўпраўлення ў галіне прафарыентацыйнай, выхаваўчай і адукацыйнай сферах. Ініцыятарам юрыдычнага афармлення супрацоўніцтва выступіла кафедра паліталогіі. Удзел у падпісанні прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўко, першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі, прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, загадчык кафедры паліталогіі Віктар Ватыль і студэнты.
Журы V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023" завяршыла сваю работу. Фіналістамі сталі 65 праектаў, аўтары якіх будуць адзначаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені і спецыяльнымі намінацыямі журы.
Цыкл сустрэч пачнецца на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў - падтрыманне цеснага кантакту адміністрацыі ўніверсітэта з факультэтамі.
6 красавіка 2023 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся адборачны тур Міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2023». Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі.
У Беларусі зацвердзілі графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе. Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 4 ліпеня. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы традыцыйна стане пунктам правядзення ЦТ.
Настаў час абнаўленняў і ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс на распрацоўку дызайну новага сайта універсітэта! І ніхто лепш з гэтай справай не справіцца, чым купалаўцы, якія самі ім карыстаюцца. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў.
Напярэдадні святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Купалаўскім універсітэце быў арганізаваны тэлемост.
Нагрудны знак "За адданасць галіноваму Прафсаюзу" атрымаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет у рамках работы VI Пленума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Завяршылася работа па буйным праекце для спецыялістаў ААТ "Гродна Азот" у рамках практыка-арыентаванага семінара "Актуальныя пытанні аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў арганізацыях розных галін народнай гаспадаркі".
27 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця алімпіяды, удзел у якой прынялі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.
XXХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла ў Мінску з 22 па 26 сакавіка. У гэтым годзе, аб'яўленым у Беларусі Годам міру і стварэння, кніжны форум прайшоў пад дэвізам "Свет кнігі без межаў". Выстава традыцыйна сабрала літаратараў, выдавецтвы і кнігагандляроў з блізкага і далёкага замежжа. Сярод удзельнікаў кірмашу выдавецкі цэнтр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які шырока прадставіў падручнікі, манаграфіі, паліграфічную прадукцыю ўласнай вытворчасці і шмат іншага.
Завершаны прыём заявак на ўдзел у V Рэспубліканскім маладзёжным фестывалі-конкурсе "МЕДЫАСФЕРА-2023", які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адрас аргкамітэта V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023" паступіла!
У Купалаўскім універсітэце прайшоў міжнародны навукова-метадычны анлайн-семінар "Тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання ў навучальным працэсе пры падрыхтоўцы інжынераў-будаўнікоў" у рамках "Welcome Day", арганізатарам якога выступіў інжынерна-будаўнічы факультэт.
22 сакавіка 1943 года ў Беларусі здарылася страшная трагедыя. Не стала Хатыні. Вёску і 149 яе жыхароў, сярод якіх 75 дзяцей, фашысты спалілі жыўцом - цынічна і бязлітасна. Сёння ў памяць аб трагедыі Хатыні, тысячах яе вогненных «сясцёр» і ахвярах генацыду беларускага народа адбылася Рэспубліканская хвіліна маўчання.
Навуковая падзея сабрала больш за 500 удзельнікаў не толькі з усёй Беларусі, але і вучоных з Расіі, Таджыкістана і В'етнама. У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана вывучэнню і развіццю навуковай спадчыны выдатнага заолага Івана Сяржаніна і праходзіць як онлайн, так і афлайн. На працягу трох дзён вучоныя будуць дзяліцца вынікамі даследаванняў і ўступаць у дыскусіі.
З 15 па 17 сакавіка 2023 года на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2023.
Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Хатынскай трагедыі, адбылося 20 сакавіка і аб'яднала прадстаўнікоў органаў улады, пракуратуры, вучоных-купалаўцаў і студэнцкую моладзь.
З мэтай павышэння эфектыўнасці распаўсюджвання ведаў па пытаннях прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і правядзення патэнтных даследаванняў, на падставе Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый у Рэспубліцы Беларусь, заключанага паміж універсітэтам і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, пачаў сваю працу Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ).
З 17 па 19 сакавіка на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя». Студэнты-купалаўцы прадставілі праект “Telegram-канал “StudMediaGRSU”.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 15 мата 2023 года прысуджана вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук і настрыфікаваны дыплом кандыдата тэхнічных навук.
Адным з важных вынікаў візіту стала падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы і Уральскім гуманітарным інстытутам УрФУ на 2023 год.
У рамках святкавання 83-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта прайшоў конкурс відэаролікаў «Навуковыя распрацоўкі ў кадры». Усяго журы трэба было ацаніць 29 праектаў.
У рамках святкавання 83-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта прайшоў конкурс відэаролікаў «Навуковыя распрацоўкі ў кадры». Усяго журы трэба было ацаніць 29 праектаў.
Купалаўцы наведалі жанчын у папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 упраўлення ДВП МУС па Гродзенскай вобласці.
Фестываль адбудзецца 24 сакавіка.
Праграма фестывалю:
11:25-13:00 – кірмаш-выстава “Калейдаскоп творчасці” (фае 2 паверха, вул. Ажэшкі, 22);
13:00 - 14:30 - моўныя майстар-класы, міні-заняткі на замежных мовах (аўд.116, вул.Ажэшкі, 22), ;
16.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці (вул. Леніна, 32).
Акцыя прайшла ўпершыню і была прымеркавана да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства пачалося каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера. Ва ўрачыстай абстаноўцы ад Вечнага агню ветэраны і моладзь запалілі паходню як сімвал памяці, які быў дастаўлены да Новага замка, дзе старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік запаліў ад яго спецыяльную чару.
Купалаўскі ўніверсітэт запрашае абітурыентаў і іх бацькоў далучыцца 18 сакавіка да маштабнага прафарыентацыйнага свята, якое пройдзе ў навучальным корпусе па адрасе: Гродна, вуліца Леніна, 32. Пачатак рэгістрацыі ў 10.30.
Свае адукацыйныя магчымасці прэзентуюць усе факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кожны падрыхтаваў эксклюзіўную праграму для гасцей Дня абітурыента. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі і задаць любыя пытанні!
Свята пачнецца канцэртнай праграмай, дзе перад гасцямі мерапрыемствы выступяць таленавітыя купалаўцы, якія займаюцца ў розных творчых секцыях нашага ўніверсітэта. А пасля ўсіх запросяць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
ШТО? Дзень абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта.
ДЗЕ? Горад Гродна, вуліца Леніна,32.
КАЛІ? 18 сакавіка, пачатак рэгістрацыі а 10.30.
6 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца адборачны этап конкурсу, па выніку якога будзе вырашана, хто ж прадставіць наш універсітэт на міжнародным этапе конкурсу "Цыцэроній". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 сакавіка.
З працоўным візітам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведала дэлегацыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай на чале з рэктарам Юрыем Раманоўскім.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня актыў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта павіншаваў усіх прадстаўніц прыгожага полу з надыходзячым святам!
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у парку імя Жылібера прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.
21 лютага дыялогавая пляцоўка «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...» аб'яднала студэнтаў розных курсаў і факультэтаў Купалаўскага ўнiверсiтэта.
21 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшоў флэшмоб «Купалаўскае шматгалоссе», прымеркаваны да Дня роднай мовы, удзел у якім прынялі супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты розных факультэтаў, а таксама навучэнцы Гуманітарнага каледжа. Адкрыў святочнае мерапрыемства хор факультэта мастацтваў і дызайну сусветным студэнцкім гімнам «Gaudeamus».
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22 лютага 2023 года вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана Алене Джух, старшаму выкладчыку кафедры рамана-германскай філалогіі, выпускніцы аспірантуры ўніверсітэта 2022 года.
22 лютага свой 83-і Дзень нараджэння адзначае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У ліку значных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святочнай даты, - пасяджэнне Прэзідыума асацыяцыі выпускнікоў-купалаўцаў, у ходзе якога былі падведзены вынікі і абмеркаваны перспектывы сумеснай дзейнасці на карысць развіцця галоўнага ўніверсітэта Гродзеншчыны.
Набліжаецца самае яркае і доўгачаканае свята – Дзень нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта! Напярэдадні гэтай незабыўнай падзеі ўсе ахвочыя змаглі прыняць удзел у святочнай акцыі «Віншавальная паштоўка «Мой ГрДУ».
Больш за 1000 чалавек далучыліся да напісання традыцыйнай Купалаўскай дыктоўкі. Сярод іх не толькі купалаўцы, але і навучэнцы школ і замежныя студэнты. Сёлета ўдзельнікі пісалі тэкст паводле Янкі Сіпакова “Ліст да Радзімы”.
Студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" і выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання прынялі ўдзел у адукацыйным вэбінары Аўдытарскай палаты Рэспублікі Беларусь.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, старшыня першаснай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая прыняла ўдзел у Міжнародным навуковым форуме "Жанчыны-хімікі 2023", які прайшоў у Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытуце (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан).
Экспазіцыя ў галерэі «UNIVERSUM» абнаўляецца штогод да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта. Традыцыйна экспазіцыю складаюць курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў кафедры выяўленчага мастацтва, выкананыя ў тэхніцы станковага жывапісу.