Падчас кожнага мерапрыемства ў цэнтры ўвагі - трэнды вышэйшай адукацыі, актуальныя тэхналогіі навучання, перспектыўныя формы і метады вучэбнай дзейнасці. Важны аспект "Адкрытага навучання" – магчымасць убачыць рэальны вопыт выкарыстання адукацыйных тэхналогій калегамі па ўніверсітэце, прадставіць уласныя метадычныя рашэнні і знаходкі, падзяліцца планамі, якія будуць рэалізаваны ў найбліжэйшай будучыні.
Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л.М. Талстога, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і аддзяленне Расійскага гістарычнага таварыства ў Тульскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай студэнцкай інтэрнэт-алімпіядзе "Гісторыя Перамогі".
У Беларусі зацвердзілі графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе. Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 4 ліпеня. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы традыцыйна стане пунктам правядзення ЦТ.
28 і 29 сакавіка адбыліся Welcome-Day - прафарыентацыйныя мерапрыемствы для замежных абітурыентаў. На сувязь выйшлі Кашкадар'інскі юрыдычны тэхнікум, Ташкенцкі юрыдычны тэхнікум і Харэзмскі юрыдычны тэхнікум (Узбекістан).
Вясновая школа медыяпісьменнасці "МедыяГід" працавала з 29 сакавіка па 31 сакавіка. Майстар-класы былі арганізаваны для навучэнцаў ДУА «Гімназіі № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна». Выкладчыкі кафедры журналістыкі і студэнты навучылі школьнікаў асновам фатаграфіі.
Кафедра тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы правяла Дыстанцыйную алімпіяду па вытворчасці прадукцыі грамадскага харчавання сярод вучняў каледжаў і работнікаў сферы грамадскага харчавання.
Завяршылася работа па буйным праекце для спецыялістаў ААТ "Гродна Азот" у рамках практыка-арыентаванага семінара "Актуальныя пытанні аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў арганізацыях розных галін народнай гаспадаркі".
У Купалаўскім універсітэце члены Навукова-метадычнага савета і Савета старастаў універсітэта абмеркавалі вынікі працы камісіі па маніторынгу бягучай і прамежкавай атэстацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.
Семінар арганізаваны на базе Купалаўскага ўніверсітэта Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА "Веды" і РГА "Белая Русь". Удзел у ім прынялі кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленні вобласці. Спікерам стаў Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Міжнародны конкурс ілюстраваных твораў па рускай мове "Пра гэта хочацца сказаць..." для замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў праходзіў з 1 студзеня па 28 лютага.
У Купалаўскім універсітэце прайшоў міжнародны навукова-метадычны анлайн-семінар "Тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання ў навучальным працэсе пры падрыхтоўцы інжынераў-будаўнікоў" у рамках "Welcome Day", арганізатарам якога выступіў інжынерна-будаўнічы факультэт.
З 15 па 17 сакавіка 2023 года на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2023.
Студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" і выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання прынялі ўдзел у адукацыйным вэбінары Аўдытарскай палаты Рэспублікі Беларусь.
Урачыстае мерапрыемства адбылося на базе адміністрацыйнага будынка мытні. У ліку запрошаных гасцей былі дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Ганна Сушко і Вера Мартынава.
Ужо стала добрай традыцыяй на факультэце біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта праводзіць вучэбна-трэніровачныя зборы па хіміі і біялогіі. Яны праходзяць у цесным узаемадзеянні з Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і садзейнічаюць у падрыхтоўцы каманды навучэнцаў Гродзеншчыны да чацвёртага заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды.
Школа дакладных навук прадаўжае работу па развіцці здольнасцей да матэматыкі ва ўсіх ахвочых вучняў 4-8 класаў. Другі этап прайшоў з 26 па 29 студзеня 2023 г. на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 1773 школьнікі з усёй Беларусі.
Купалаўскі ўніверсітэт запускае серыю стрымаў, якія будуць прысвечаны навінам уступнай кампаніі ў 2023 годзе. У прамым эфіры на пытанні абітурыентаў адкажуць кампетэнтныя спікеры. Першы эфір адбудзецца ў афіцыйным акаўнце Instagram ГрДУ імя Янкі Купалы 9 лютага а 16 гадзіне. У гэтым выпуску аб паступленні ва ўніверсітэт раскажуць Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар, намеснік старшыні прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы і Ірына Карлюкова, адказны сакратар прыёмнай камісіі.
Студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава прайшлі 5-дзённае навучанне на базе сертыфікаванага навучальнага цэнтра Festo (FACT) па тэхналогіях «Індустрыі 4.0» і мехатроніцы цэнтра кампетэнцый філіяла РІПА «Калледж» .
З 23 студзеня па 22 лютага для чытачоў Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў платформы iG Library Platform. Доступ ажыццяўляецца толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.
16 студзеня ў сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева горада Гродна пачаўся Тыдзень гісторыі, геаграфіі і мастацва, у якім актыўны ўдзел прымае філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістрычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навукова-даследчая работа "Тэхналогія вытворчасці функцыянальных прадуктаў, узбагачаных вітамінам D" старшага выкладчыка факультэта біялогіі і экалогіі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Анастасіі Кучар удастоена дыплома I ступені Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ "Вектар навукі-2023".
Навучэнцы 6-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна на працягу двух дзён наведвалі заняткі Зімовай школы медыяграматнасці "МедыяГід" у ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе вывучалі сучасную медыяпрастору і прынцыпы бяспечнай работы ў сацыяльных сетках. Арганізатарам школы выступіла кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 студзеня 2023 года адбудуцца фінальныя мерапрыемствы другога сезона медыяадукацыйнай маладзёжнай анлайн-гульні sm.Art.Well, прысвечанай развіццю прафесійных кампетэнцый у сферы медыякамунікацый. У фінале праекта 8 каманд навучэнцаў 10–11 класаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія паказалі найлепшыя вынікі ў анлайн-гульні, будуць спаборнічаць за званне пераможцы.
Паважаныя абітурыенты, запрашаем вас узяць удзел у 2-м этапе РТ у ГрДУ імя Янкі Купалы. Тэставанне вы можаце прайсці па 15 навучальных прадметах. Рэгістрацыя пачнецца 5 студзеня 2023 года.
У пунктах тэсціравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на тэрыторыі Гродзенскай вобласці на працягу кастрычніка-снежня 2022 года 4930 удзельнікаў тэсціравання выканалі 10856 тэстаў. Гэта на дзве тысячы больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У карпусах універсітэта ў Гродне напісана 3876 тэстаў.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся студэнцкі навукова-практычны семінар "Савецкае мінулае: паміж успамінам і гістарычнай рэканструкцыяй", прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння СССР.
15 снежня старасты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да зімовай экзаменацыйнай сесіі.
Студэнт 2 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ілля Давыдаў стаў уладальнікам дыплома 1 ступені ў намінацыі "Творчая работа" Міжнароднага конкурсу студэнцкіх творчых работ.
У перыяд з 5 па 10 снежня студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта праводзяць цыкл мерапрыемстваў "Тыдзень прававых ведаў" у рамках рэалізацыі агульнаўніверсітэцкага праекта "Прававы компас", які накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў маральна-прававых ведаў, павышэнне кампетэнцый у галіне юрыспрудэнцыі.
На факультэце эканомікі і кіравання кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку сумесна з партнёрамі з ліку арганізацый - заказчыкаў кадраў правялі мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня банкаў. Яго ўдзельнікамі сталі выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання, а таксама прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк", які з'яўляецца базавай арганізацыяй кафедры.
Першы этап XIII дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы Школы дакладных навук сярод навучэнцаў 4-8 класаў прайшоў з 24 па 28 лістапада 2022 г. на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 1566 школьнікаў з усёй Беларусі.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца навучэнцы педагагічных класаў, а таксама навучэнцы 10-11 класаў, у якіх вывучаецца праграма факультатыва "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Кожны клас прадстаўляе каманда ў колькасці 3-6 чалавек пад кіраўніцтвам педагагічнага работніка, які вядзе факультатыўны занятак «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
Вочны этап алімпіяды па журналістыцы адбыўся 26 лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 14 па 17 лістапада на філалагічным факультэце правядзе лекцыі доктар філалагічных навук, прафесар аддзялення рускай мовы Школы базавай інжынернай падрыхтоўкі Нацыянальнага даследчага Томскага політэхнічнага ўніверсітэта Наталля Мішанкіна.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе першая ўніверсітэцкая алімпіяда, па выніках якой пераможцы і прызёры змогуць стаць студэнтамі-купалаўцамі без уступных іспытаў і ЦТ!
Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра журналістыкі, якая сабрала навучэнцаў 8-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей.
Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі падчас восеньскіх канікулаў стварыў умовы для апускання будучых абітурыентаў у асяроддзе магчымасцяў, патэнцыялу мабільнасці і актыўнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта, рэалізуючы праект «PROF-вакацыі».
Наша каманда заваявала дыплом 3 ступені каманднага чэмпіянату па праграміраванні ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гэтай восенню на працягу трох дзён 20 школьнікаў педагагічных класаў сярэдняй школы №7 горада Ваўкавыска бралі ўдзел у мностве яркіх і цікавых мерапрыемстваў.
У фінале конкурсу "Маладыя крэатары" студэнты-купалаўцы занялі 3 месца і сталі ўладальнікамі спецыяльнай намінацыі "Голас крэатыву", а таксама ўвайшлі ў рэйтынг "Young Creators" Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў Беларусі.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы фінішавалі курсы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў "Універсітэт адукацыйных інавацый: тэхналогія распрацоўкі лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў". У агульнай лінейцы курсаў адукацыйнага брэнда «Універсітэт адукацыйных інавацый» курсы, якія завяршыліся, вылучаюцца ў многіх адносінах.
Семінар "Блогінг: развіццё, магчымасці, перспектывы" прайшоў 19 кастрычніка на пляцоўцы Купалаўскага ўніверсітэта і быў арганізаваны ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці, які функцыянуе з мэтай забеспячэння інавацыйнага развіцця інфармацыйнай прасторы рэгіёну за кошт выпрацоўкі эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый. адукацыі, навукі і вытворчасці.
Міжнародны асветніцкі анлайн-праект "Залатая лекцыя" рэалізуецца прафесарска-выкладчыцкім складам ВНУ-партнёраў краін СНД.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы загадчыкі кафедраў і кіраўнікі структурных падраздзяленняў абмеркавалі пытанні, якія датычацца становішча ўніверсітэта на міжнароднай арэне.
Месячнік бяспекі аб'яднаў серыю мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і недапушчэнне няшчасных выпадкаў і правапарушэнняў, а таксама фарміраванне свядомых і адказных адносін работнікаў і навучэнцаў да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, развіццё навыкаў па аказанні сама- і ўзаемадапамогі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і павышэнне ўзроўню ведаў па процідзеянні дэструктыўным праявам.