У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 6 кастрычніка 2015 года прайшоў семінар загадчыкаў кафедрамі «Практыка- і асабова-арыентаванная адукацыя ва ўмовах Еўрапейскай адукацыйнай прасторы».
У семінары прынялі ўдзел дэканы факультэтаў, намеснікі дэканаў, супрацоўнікі вучэбна-метадычнага ўпраўлення нашай ВНУ.
Перад калектывам ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі прафесар Універсітэта Горад Наймеген (Нідэрланды) Андрэй Кірылюк і прафесар Універсітэта ў Беластоку (Польшча) Андрэй Ступакевіч і расказалі пра асаблівасці праектавання і рэалізацыі адукацыйных праграм у еўрапейскіх універсітэтах, асноўныя перавагі і недахопы функцыянавання ВНУ ва ўмовах Еўрапейскага адукацыйнай прасторы, разгледзелі перспектывы развіцця і ўдасканалення сістэм адукацыі Польшчы і Нідэрландаў ва ўмовах Балонскага працэсу. Таксама дакладчыкі прадставілі сваё бачанне і перспектывы развіцця ўніверсітэцкай адукацыі Беларусі ў сувязі з уступленнем нашай краіны ў Еўрапейскую адукацыйную прастору.
Выступленне еўрапейскіх прафесараў выклікала жывую цікавасць у супрацоўнікаў нашай ВНУ. У рамках семінара госці адказалі на пытанні, звязаныя з праблемамі арганізацыі адукацыйнага працэсу, нармавання і аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу, развіцця навуковых даследаванняў.
- Перед коллективом ГрГУ имени Янки Купалы выступили профессор Университета Неймегена (Нидерланды) Андрей Кирилюк и профессор Университета в Белостоке (Польша) Андрей Ступакевич
- В семинаре приняли участие деканы факультетов, заместители деканов, сотрудники учебно-методического управления ГрГУ имени Янки Купалы
- Докладчики на семинаре «Практико- и личностно-ориентированное образование в условиях Европейского образовательного пространства» в ГрГУ имени Янки Купалы