На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1-3 снежня 2016 года адбудзецца міжнародны круглы стол «Сацыялагічная навука і адукацыя ў сучасным грамадстве». У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 10-годдзю ўтварэння кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін. У рамках сустрэчы пройдуць выступленні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады. Падчас круглага стала плануецца, перш за ўсё, абмеркаваць стратэгічныя падыходы ў развіцці сацыялагічнай навукі, сацыялагічнай адукацыі і асаблівасці іх рэалізацыі ў рэгіёне. Акрамя таго, плануецца разгледзець: - вопыт развіцця сацыялагічнай навукі і сацыялагічнай адукацыі: урокі, перспектывы і напрамкі ўдасканалення; - магчымасці і прыклады практычнага выкарыстання вынікаў сацыялагічных даследаванняў у рэгіёне; - актывізацыю і ўмацаванне патэнцыялу міжнароднага супрацоўніцтва ў справе папулярызацыі і далейшага развіцця сацыялогіі, выяўленне новых форм дзелавога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 кастрычніка 2016 года на электронную пошту grsu.sociology@mail.ru. У лісце ўказаць імя, прозвішча, навуковую ступень, званне, пасаду, кантактныя дадзеныя і прымацаваць матэрыялы дакладу. Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і ўмовамі ўдзелу ў круглым стале можна ў дадатку. Кантакты Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 310 (кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін) Тэл.: 8 (0152) 77-32-57 E-mail: grsu.sociology@mail.ru Web: http://fh.grsu.by