ПРЫЁМ У АСПІРАНТУРУ ГрДУ імя Янкі Купалы
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
запрашае эрудыяваных, ініцыятыўных, творчых выпускнікоў
магістратуры для паступлення ў аспірантуру
Аспірантура (от лат.аspirans – які імкнецца) – першая ступень паслявузаўскай адукацыі, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені кандыдата навук.
Аспірантура ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта:
· Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі з 1969 года
· Навучанне ў дзённай і завочнай формах, а таксама ў форме суіскальніцтва
· Навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове
· Тэрмін навучання - не больш за 3 гады ў дзённай форме, не больш за 4 гады ў завочнай форме, не больш за 5 гадоў у форме суіскальніцтва
· Падрыхтоўка спецыялістаў па 40 спецыяльнасцях
· Штогадовы прыём каля 40 аспірантаў
· Навучанне каля 200 чалавек штогод
· Забеспячэнне іншагародніх аспірантаў інтэрнатам
· Атрыманне стыпендыі аспірантамі дзённай бюджэтнай формы навучання
· Атрыманне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лепшымі аспірантамі ГрДУ імя Янкі Купалы
· Навучанне ў вядучых навукоўцаў ГрДУ ім. Я. Купалы і іншых ВНУ і арганізацый Рэспублікі Беларусь
· Магчымасць працы ў якасці выкладчыка ВНУ
· Набыццё навыкаў арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў
· Публікацыя навуковых даследаванняў у рэспубліканскіх і замежных навуковых выданнях
· Удзел у міжнародных канферэнцыях і семінарах
· Магчымасць самастойна рэалізоўваць навуковыя праекты праз сістэму грантаў
· Атрыманне навуковай кваліфікацыі “Даследчык”
· Магчымасць атрымання вучонай ступені кандыдата навук
· Працаўладкаванне ў навуковых і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь
Дакументы для бягучай атэстацыі
Графік бягучай атэстацыі
Графік пасяджэнняў дзяржаўных атэстацыйных камісій у 2022 годзе
Дакументы да размеркавання
Дакументы для дзяржаўнай выніковай атэстацыі
Праграмы кандыдацкіх экзаменаў
Праграмы дадатковых кандыдацкіх экзаменаў
Расклад кандыдацкіх экзаменаў
Аб'явы
Форма індывідуальнага плана работы
Акрэдытацыя
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” акрэдытаваная на адпаведнасць віду класічны ўніверсітэт. Сертыфікат № 0004496 аб дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 145, загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 378).
Установе адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” выдадзены сертыфікат № 0000338 аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўніверсітэта па спецыяльнасцях (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 145, загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 378).
Ліцэнзаванне
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення дзейнасці № 02100/442, выдадзеным на падставе рашэння ад 30 красавіка 2004 г. № 602 тэрмінам на пяць гадоў і зарэгістраваным у рэестры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за № 442. Тэрмін дзеяння ліцэнзіі працягнуты на падставе рашэння ад 30 сакавіна 2009 г. № 490 на пяць гадоў. Усе ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы выконваюцца.